Нануманга
Нануманга | |
---|---|
тувалу Nanumanga | |
![]() Выгляд з космасу | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 3 км² |
Насельніцтва | 589 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 196,33 чал./км² |
Размяшчэнне | |
06°20′00″ пд. ш. 176°25′00″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
![]() |
Востраў Нануманга (на мове тувалу Nanumanga) - востраў у складзе астравоў Тувалу на поўдні Ціхага акіяна. Належыць да дзяржавы Тувалу. Агульная плошча - 3 км². Насельніцтва - 589 чал. (2002 г.).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Еўрапейскімі першаадкрывальнікамі вострава Нануманга відавочна былі іспанцы (кан. XVIII ст.). Але афіцыйна адкрыццё было зафіксавана французскай урадавай экспедыцыяй толькі 9 мая 1824 г. Мясцовыя тубыльцы лічылі сябе нашчадкамі танганцаў, якія засялілі востраў у сяр. II тыс. н. э.
У 1986 г. два навазеландскія вадалазы даследавалі падводную пячору на глыбіні каля 40 м і знайшлі там сляды вогнішча - прыкмету таго, што пячора некалі была населена. Пазней высновы вадалазаў былі пацверджаны прафесійнымі археолагамі. Цікава, што на думку спецыялістаў пячора была затоплена акіянам пасля заканчэння ледавіковага перыяду не пазней за 6 - 4 тыс. да н. э. Аднак па ранейшаму меркаванню вучоных першыя людзі з'явіліся ў Палінезіі паміж 1400 і 900 гг. да н. э. Такім чынам, размова можа ісці пра невядомых старажытных насельнікаў.
Прырода[правіць | правіць зыходнік]
Востраў мае каралавае паходжанне і фактычна з'яўляецца закрытым атолам. Старажытная лагуна зараз падзяляецца на тры вадаёмы. У цэнтры найбуйнейшага вадаёма Ваіатоа месцяцца 4 малыя выспы. Частка ўзбярэжжа пакрыта манграмі. Сталых вадацёкаў няма.
Клімат трапічны пасатны. Нануманга знаходзіцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў.
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва (589 чал. у 2002 г.) жыве ў дзвюх вёсках Тонга і Такелау. Адміністрацыйным цэнтрам лічыцца Тонга. Галоўны занятак насельніцтва - вырошчванне какосавай пальмы. Працуе 1 пачатковая школа Латахоні. З-за рыфаў, якія атачаюць востраў, прамысловы лоў рыбы і падыход марскога транспарту да берага ўскладнены.