Нанумеа
Нанумеа | |
---|---|
тувалу Nanumea | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 3,87 км² |
Насельніцтва | 512 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 132,3 чал./км² |
Размяшчэнне | |
5°41′ пд. ш. 176°10′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нанумеа (на мове тувалу Nanumea) — атол у складзе астравоў Тувалу на поўдні Ціхага акіяна. Належыць да дзяржавы Тувалу. Агульная плошча сушы — 3,87 км². Насельніцтва — 512 чал. (2017 г.)
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нанумеа — самы паўночны каралавы атол астравоў Тувалу. Ён мае абрысы ў выглядзе лічбы 8, паколькі рыф выразна падзяляе яго на 2 часткі, якія па назвах галоўных астравоў завуцца Нанумеа і Лакена. Кожная з іх мае сваю лагуну, ізаляваную самім рыфам ад акіяна.
На паўднёва-ўсходняй ускраіне Лакены размешчаны невялікі натуральны вадаём з прэснай вадой — вялікая рэдкасць для каралавых атолаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Нанумеа быў населены палінезійцамі ў першай палове другога тысячагоддзя н. э. Згодна з паданнямі, усе мясцовыя жыхары паходзяць ад чальцоў экіпажа лодкі выхадцаў з Самоа або Тонга, якія прыбылі на чале з правадыром Тэфалаха. Ён падманам завалодаў атолам у мясцовых абарыгенак Пай і Вау.
У 1781 г. атол быў адкрыты іспанскімі мараплаўцамі, хаця частыя кантакты яго насельнікаў з вонкавым светам пачаліся толькі ў XIX ст. Яны асабліва ўзмацніліся пасля прыняцця хрысціянства і ўсталявання пратэктарата Вялікабрытаніі ў 1892 г. Многія выхадцы з Нанумеа працавалі здабытчыкамі фасфатаў на востраве Банаба, гандлявалі копрай і рыбай, наймаліся маракамі на еўрапейскія і амерыканскія судны.
У 1943 г. амерыканскія ваенныя пабудавалі на атоле аэрадром і часовую ваенную базу, што стала прычынай абстрэлу Нанумеа японцамі. Рэшткі падзей II Сусветнай вайны (сляды японскіх бомбаў на сцяне мясцовага касцёла, зарослы хмызнякамі аэрадром, іржавыя дэталі самалётаў і вайсковага судна і г. д.) сустракаюцца і ў нашы дні.
У 1978 г. Нанумеа ўвайшоў у склад незалежнай дзяржавы Тувалу.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельнікі атола Нанумеа размаўляюць на асаблівым дыялекце мовы народа тувалу, шчыльна звязаным з мовамі такелау і самоанцаў.
Сярод жыхароў атола шырока распаўсюджаная інфекцыйная трапічная хвароба фрамбезія.
-
Узбярэжжа
-
Паўсядзённае жыццё
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- A WEBSITE FOR THE PEOPLE OF NANUMEA
- Nanumea Архівавана 8 сакавіка 2015.
- TUVALU: WORLD WAR II IMAGES OF NANUMEA Архівавана 26 снежня 2012.
- Tales from Nanumea Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Yaws survey on Nanumea atoll