Перайсці да зместу

Напады баевікоў у Малі (2026)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Напады баевікоў у Малі (2026)
Асноўны канфлікт: Вайна ў Малі
Дата 25—26 красавіка 2026
Месца Каці, Севарэ, Бамако, Сена і Мопці (Малі)
Вынік сепаратысты занялі Кідаль
Праціўнікі
 Малі,
Афрыканскі корпус
Аль-Каіда Джамаат Нусрат аль-Іслам валь-Муслімін
Фронт вызвалення Азавада
Страты
невядома, загінуў міністр абароны Садзіё Камара 200 забітых (па заяве ўладаў)[1]

25 красавіка 2026 года адбылася серыя скаардынаваных нападаў у некалькіх раёнах Малі. Байцы групоўкі «Джамаат Нусрат аль-Іслам валь-Муслімін» (ДНІМ) здзейснілі напады ў гарадах Каці, Севарэ, Бамако і Мопці. Фронт вызвалення Азавада (ФВА) заявіў аб кантролі над Кідалем і часткай Гаа[2][3][4][5].

Гэта найбуйнейшыя напады падчас вайны ў Малі з моманту туарэгскага паўстання 2012 года[6].

Перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

У 2012 годзеа Малі ахапіла грамадзянская вайна, распачатая кааліцыяй туарэгскіх паўстанцаў з Нацыянальнага руху за вызваленне Азавада (НРВА)[7] пры падтрымцы розных джыхадзісцкіх груповак, уключаючы Ансар ад-Дзін і Аль-Каіда ў краінах ісламскага Магрыба. У студзені 2012 года гэтыя групы пачалі наступленне на ўрадавыя сілы на поўначы Малі. Да красавіка сілы туарэгаў захапілі кантроль над Кідалем, Гаа і Цімбукту, абвясціўшы незалежнасць дзяржавы Азавад[8]. Наступлене заахвоціла малійскіх афіцэраў зрынуць прэзідэнта Амаду Тумані Турэ[9] і звярнуцца па дапамогу да Францыі ў рамках аперацыі «Сервал». У выніку джыхадзісты былі разгромленыя[8]. У 2015 годзе паміж урадам і Каардынацыйным саветам рухаў Азавада былі падпісаны Алжырскія пагадненні, аднак іх рэалізацыя застапарылася, і з канца 2014 года баявыя дзеянні распаўсюдзіліся з поўначы Малі на цэнтральную частку краіны[10].

Прэзідэнт Малі Ібрагім Бубакар Кейта, абраны ў 2013 годзе, не змог правесці рэформы, неабходныя для ўмацавання дзяржавы. Замежная інтэрвенцыя, уключаючы місію ААН MINUSMA і французскую аперацыю «Бархан», таксама не змаглі цалкам здушыць паўстанцкія і джыхадысцкія групы[10][11], некаторыя з якіх у 2017 годзе сфармавалі звязаны з «Аль-Каідай» альянс «Джамаат Нусрат аль-Іслам валь-Муслімін» (ДНІМ)[12]. Пасля пратэстаў у адказ на меркаваныя фальсіфікацыі на парламенцкіх выбарах 2020 года Кейта быў скінуты ў выніку дзяржаўнага перавароту, узначаленага Асімі Гаітай, які стаў ваенным кіраўніком Малі пасля яшчэ аднаго перавароту ў 2021 годзе[10]. Пасля аналагічных пераваротаў у Нігеры і Буркіна-Фасо тры краіны звярнуліся да сіл ААН і Францыі з просьбай пакінуць краіну і ў 2023 годзе сфармавалі Альянс дзяржаў Сахеля. Пасля вываду войскаў ААН і Францыі вайна ў Малі рэзка абвастрылася[10][12]. Урад звярнуўся па дапамогу да расійскай ПВК «Вагнер». Пры падтрымцы расіян урадавыя войскі правялі ў 2023 годзе паспяховую аперацыю[13].

Пасля бою пад Тынзауатэнам у 2024 годзе, у якой перамогу атрымалі сілы Фронту вызвалення Азавада[14] і ДНІМ, ПВК «Вагнер» замяніў кантраляваны расійскім урадам Афрыканскі корпус. Пасля 2024 года ДНІМ адкрыў новы фронт, каб ізаляваць Бамако і іншыя гарадскія раёны на захадзе і поўдні Малі ад эканамічных цэнтраў і ліній забеспячэння. Джыхадзісты нацэліліся на горназдабыўны рэгіён Каес і гарады, якія злучаюць Малі з Сенегалам, Маўрытаніяй, Гвінеяй і Кот-д’Івуарам — асноўнымі крыніцамі імпарту паліва ў краіну. У ліпені 2025 года ДНІМ пачаў напады на Каес і Ніёра-дзю-Сахель. У верасні 2025 года групоўка разгарнула атакі на дарогі ад межаў да кантраляваных урадам гарадоў поўдня, што прыпыніла пастаўкі паліва ў краіну, паралізавала прамысловасць на поўдні і падарвала фінансы ўрада[15][16].

У канцы сакавіка 2026 года паміж ДНІМ і ўрадам было заключана перамір’е, у рамках якога былі вызваленыя 100 зняволеных баевікоў у абмен на зняцце паліўнай блакады[17]. Перамір’е павінны было працягвацца да канца мая, да свята Ід аль-адха (Табаскі)[17][18]. Пазней улады абверглі інфармацыю аб вызваленні зняволеных[19].

25 красавіка, а 5:20[20], каля Каці, галоўнай ваеннай базы на ўскраіне Бамако, былі зафіксаваныя два выбухі і інтэнсіўная перастрэлка[21]. Баі таксама назіраліся ў раёне Мамарыбугу[22], у Гаа, Севарэ, Кідалі[23][2] і Мопці[20].

Баевікі ўвайшлі ў рэзідэнцыю губернатара Кідаля[24], захапіўшы большую частку горада[25]. Вяліся баі і ў сталіцы[26], у тым ліку за міжнародны аэрапорт з удзелам расіян[27] і трох верталётаў[28].

Прадстаўнік ФВА Махамед Эльмаулуд Рамаданэ заявіў пра кантроль над раёнамі Кідаль і Гаа, заклікаўшы «ўлады Буркіна-Фасо і Нігера трымацца далей ад падзей, якія адбываюцца ў Малі»[24]. Пазней ён паведаміў агенцтву France-Presse, што армія баевікоў узяла пад кантроль большую частку Кідаля, а губернатар схаваўся ў былым лагеры MINUSMA[29]. Па дадзеных The Independent, былы мэр пацвердзіў, што баевікі захапілі кантроль над шэрагам раёнаў горада[28]. Крыніцы ў службах бяспекі, на якія спасылаўся Reuters, паказалі, што ДНІМ таксама удзельнічаў у баях за Кідаль[30][29].

Малійскія вайскоўцы пацвердзілі, што ў сталіцы і іншых частках краіны адбываюцца сутыкненні з неўстаноўленымі " тэрарыстычнымі групамі»[31][24]. К 11:00 армия объявила, что ситуация находится под контролем, хотя «зачистки» продолжаются[30][32].

Групоўка ДНІМ афіцыйна пацвердзіла ўдзел у нападах і ўзяла на сябе адказнасць за напады на рэзідэнцыю Асімі Гаіта, міністра абароны Садзіё Камара, ваенную базу Каці, Мопці і іншыя аб’екты. Джыхадзісты і ФВА заявілі, што супрацоўнічаюць у рамках гэтых аперацый[18]. Баевікі таксама заклікалі Расію не ўмешвацца ў канфлікт[33][34].

26 красавіка тэлеканал France 24 паведаміў, што паўстанцы Азавада паведамілі аб новых сутыкненнях ў Кідалі паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі, падтрыманымі расійскімі наймітамі[35]. Таксама паведамлялася аб стральбе ў гарнізоне ў Каці, нягледзячы на заявы малійскай арміі аб поўным кантролі над горадам[36]. Пазней ФВА абвясціў аб дасягненні пагаднення, якое дазваляе вывесці сілы Афрыканскага корпуса Расіі з Кідаля, падаўшы паўстанцам поўны кантроль над раёнам.[37] Пасля быў заўважаны канвой Афрыканскага корпуса, які пакідаў былы лагер MINUSMA і накіроўваўся ў Гаа пад эскортам баевікоў[38]. За гэтым рушыў вывад малійскіх войск[39]. Перад уходам малійцы і расіяне падпалілі базу[40]. Такім чынам, ФВА ўсталяваў поўны кантроль над горадам[41].

Наступныя баі

[правіць | правіць зыходнік]

1 мая паўстанцы ахапілі ўрадавую ваенную базу паблізу пасёлка Тэсаліт (вобласць Кідаль)[42].

Урад краіны не апублікаваў афіцыйныя звесткі па ўласных стратах[43], пры тым страты праціўніка ацаніў у больш за 200 забітых[44].

Падчас падзей міністр абароны Камара загінуў разам з другой жонкай і двума ўнукамі ў выніку выбуху замініраванага аўтамабіля, які разбурыў яго рэзідэнцыю ў Каці[45][46][47]. Выбухам таксама былі разбураныя некаторыя бліжэйшыя Будынкі, уключаючы мячэць, у выніку чаго загінула некалькі мірных жыхароў[48]. Гібель міністра была пацверджана урадам 26 красавіка; абвешчана двухдзённая нацыянальная жалоба[49].

  1. Mali’s defense minister dies of his wounds after attack on his residence. Anadolu (27 красавіка 2026). Праверана 26 красавіка 2026.
  2. а б Armed groups stage simultaneous attacks across Mali. Al Jazeera (25 красавіка 2026).
  3. Press, Associated (2026-04-25). Militants and separatists launch coordinated attacks across Mali. The Guardian [брытанская англійская]. 0261-3077. Праверана 2026-04-27.
  4. Mali attacks: Russia's Africa Corps confirms withdrawal from Kidal (англ.). www.bbc.com (27 красавіка 2026). Праверана 27 красавіка 2026.
  5. Ministre tué, Russes impliqués... Ce qu’il faut savoir de la situation au Mali (фр.). Le HuffPost (26 красавіка 2026). Праверана 27 красавіка 2026.
  6. Weiss. JNIM and allied rebels surge across Mali, take several cities, pressure capital. The Long War Journal (26 красавіка 2026). Праверана 26 красавіка 2026.
  7. Mason. Why France Failed in Mali (англ.). War on the Rocks (21 лютага 2022). Праверана 25 красавіка 2026.
  8. а б Report of the Secretary-General on children and armed conflict in [04.05.26 17:47] Dzianis Batura: Mali (PDF). United Nations Security Council. 2014-04-14. Праверана 2026-04-26. {{cite news}}: line feed character у |title= на пазіцыі 66 (даведка)
  9. The Question of Mali (PDF). Royal Russel MUN. Праверана 2026-04-26.
  10. а б в г BTI 2026 Mali Country Report. Bertelsmann Transformation Index (20 мая 2026). Праверана 26 красавіка 2026.
  11. Last French troops leave Mali, ending nine-year deployment. Al Jazeera (16 жніўня 2022).
  12. а б Bartos. Mali is at a turning point that risks a 'disastrous domino effect'. Atlantic Council (25 лістапада 2025). Праверана 26 красавіка 2026.
  13. Northern Mali: Return to Dialogue | International Crisis Group (англ.). www.crisisgroup.org (20 лютага 2024). Праверана 25 красавіка 2026.
  14. Mali: les rebelles du Nord combattent désormais pour l'indépendance et subissent un premier revers (фр.). RFI (2 снежня 2024). Праверана 25 красавіка 2026.
  15. Eizenga. JNIM Attacks in Western Mali Reshape Sahel Conflict. Africa Center for Strategic Studies (29 верасня 2025). Праверана 25 красавіка 2026.
  16. Vandermeersch. Mali Under Siege: Tracking the Fuel Blockade Crippling Bamako (англ.). bellingcat (3 снежня 2025). Праверана 25 красавіка 2026.
  17. а б Wabwireh. Jihadist prisoner release secures fuel convoy truce in Mali. Africanews (23 сакавіка 2026). Праверана 25 красавіка 2026.
  18. а б EN DIRECT - Mali: les jihadistes du Jnim revendiquent des attaques coordonnées avec la rébellion touareg (фр.). RFI (25 красавіка 2026). Праверана 25 красавіка 2026.
  19. Malian army denies releasing jihadists to end fuel convoy attacks. Africanews (31 сакавіка 2026). Праверана 26 красавіка 2026.
  20. а б A.Ş. Coordinated attacks hit multiple cities in Mali, fighting near Bamako airport (англ.). Yeni Şafak. Праверана 25 красавіка 2026.
  21. Mali insurgents hit military bases in 'complex attacks', airport shut. Reuters. 2026-04-25. Праверана 2026-04-25.
  22. Coordinated attacks hit Mali; fighting ongoing in capital Banako, other cities. Anadolu (25 красавіка 2026).
  23. Gunmen stage simultaneous attacks in and outside Mali capital, army says (англ.). The Jerusalem Post (25 красавіка 2026). Праверана 25 красавіка 2026.
  24. а б в Coordinated attacks across Mali; army says situation 'under control'. Al Jazeera (25 красавіка 2026).
  25. Mali junta battles 'terrorist groups' amid intense fighting (англ.). RFI (25 красавіка 2026). Праверана 25 красавіка 2026.
  26. Mali live: Army says armed 'terrorist' groups launch attacks on military positions nationwide. France 24 (25 красавіка 2026).
  27. Witnesses say Russian mercenaries involved in fighting. Al Jazeera. Праверана 2026-04-25.
  28. а б Gunfire and blasts rock Mali as armed groups stage coordinated attacks (англ.). The Independent (25 красавіка 2026). Праверана 25 красавіка 2026.
  29. а б Mali: heavy fighting erupts in Bamako as rebels seize northern stronghold Kidal (англ.). The Africa Report (25 красавіка 2026). Праверана 25 красавіка 2026.
  30. а б Mali insurgents hit military bases in 'complex attacks', airport shut. Reuters. 2026-04-25. Праверана 2026-04-25.
  31. Malian army confirms clashes with armed fighters in key cities (англ.). RFI (25 красавіка 2026). Праверана 25 красавіка 2026.
  32. EN DIRECT - Mali: les jihadistes du Jnim revendiquent des attaques coordonnées avec la rébellion touareg (фр.). RFI (25 красавіка 2026). Праверана 25 красавіка 2026.
  33. EN DIRECT - Mali: les jihadistes du Jnim revendiquent des attaques coordonnées avec la rébellion touareg (фр.). RFI (25 красавіка 2026). Праверана 25 красавіка 2026.
  34. Felix. Al Qaeda-linked JNIM says it carried out Mali attacks with Tuareg‑led FLA, SITE reports. Reuters (25 красавіка 2026). Праверана 25 красавіка 2026.
  35. New fighting erupts in northern Mali's Kidal as army clashes with Tuareg rebels. France 24. 2026-04-26. Праверана 2026-04-26.
  36. Gunfire persists in Mali town as UN urges international response after attacks. Reuters. 2026-04-26. Праверана 2026-04-26.
  37. Les rebelles touareg annoncent un accord avec les Russes pour leur retrait de Kidal (фр.). RFI (26 красавіка 2026). Праверана 26 красавіка 2026.
  38. Russia’s Africa Corps pulls out of Kidal under rebel escort (англ.). Türkiye Today. Праверана 26 красавіка 2026.
  39. Mali troops and Russian mercenaries withdraw from northern city after rebel attacks (англ.). AP News (26 красавіка 2026). Праверана 26 красавіка 2026.
  40. EN DIRECT - Mali: après la mort du ministre de la Défense Sadio Camara, la junte reste silencieuse (фр.). RFI (26 красавіка 2026). Праверана 26 красавіка 2026.
  41. EN DIRECT - Mali: après la mort du ministre de la Défense Sadio Camara, la junte reste silencieuse (фр.). RFI (26 красавіка 2026). Праверана 26 красавіка 2026.
  42. Повстанцы захватили стратегическую военную базу в Тесалите, RFI, 01.05.2026
  43. Islamic militants and separatists claim sweeping attacks across Mali (англ.). AP News (25 красавіка 2026). Праверана 25 красавіка 2026.
  44. Mali’s defense minister dies of his wounds after attack on his residence. Anadolu (27 красавіка 2026). Праверана 26 красавіка 2026.
  45. EN DIRECT - Mali: après la mort du ministre de la Défense Sadio Camara, la junte reste silencieuse (фр.). RFI (26 красавіка 2026). Праверана 26 красавіка 2026.
  46. Mali’s Defence Minister Sadio Camara killed amid coordinated attacks (англ.). Al Jazeera. Праверана 26 красавіка 2026.
  47. Mali defence minister killed, fresh fighting between army and rebels (англ.). France 24 (26 красавіка 2026). Праверана 26 красавіка 2026.
  48. La junte confirme la mort du ministre de la Défense, Sadio Camara et annonce un deuil de deux jours. RFI. 2026-04-26. Праверана 2026-04-26.
  49. Le chef de la junte exfiltré après l'attaque de Kati du 25 avril qui a visé son domicile (фр.). RFI (26 красавіка 2026). Праверана 26 красавіка 2026.