Напад войскаў Кадафі на Гадамес

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Атака на Гадамес
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011)
Дата 24 — 26 верасня 2011
Месца Гадамес
Вынік Атака адбітая
Праціўнікі
Flag of Libya (1977–2011).svg Прыхiльнiкi М.Кадафі
Berber flag.svg Туарэгі
Flag of Libya.svg ПНС Лiвii
Сілы бакоў
каля 100 чалавек[1] каля 400 чалавек[1]
Страты
невядома 9—11 забiтых[2], 75 параненых
 
Грамадзянская вайна ў Лівіі
Першы этап: Бенгазі (1) Трыпалі (1) Эз-Завія (1) Місурата Нафус Брэга (1) Рас-Лануф Бін-Джавад (1) Брэга (2) Адждабія Бенгазі (2) Вазін Брэга (3) Эз-Завія (2) Брэга (4) Гар’ян Эз-Завія (3) Бін-Джавад (2) Трыпалі (2) Бені-Валід (1) Сірт (1) Себха (1) Гадамес
Першая інтэрвенцыя: Харматан Эламі Світанак адысеі Мабайл Саюзны абаронца
Другі этап: Бені-Валід (2)
Трэці этап: Бенгазі (3)Аэрапорт ТрыпаліАэрапорт БенінаУбарыДэрна (1) Бенгазі (4)Сірт (2) Другая інтэрвенцыя Місурата (2)Сірт (3) Дэрна (2) Трыпалі (3) ТраганСебха (2) Трыпалі (4) ТаджураТурэцкая інтэрвенцыяУсходняя Трыпалітанія

Прычыны Рэзалюцыя 1973 НаймітыЗабойства Муамара КадафіНаступствыСаміт па Лівіі ў Берліне

Атака войскаў Кадафі на Гадамес — агульная назва некалькіх нападаў войскаў Кадафі (у тым ліку невялікіх частак Брыгады Хаміса) на аазісны горад Гадамес на мяжы c Алжырам паміж 24 і 26 верасня 2011 года ў час грамадзянскай вайны ў Лівіі.

Напад[правіць | правіць зыходнік]

Раніцай 25 верасня паступіла першая непацверджаная інфармацыя пра атаку войскаў Кадафі (меркавана — туарегаў) на Гадамес, які з канца жніўня знаходзіўся пад кантролем ПНС. Па непацверджаных дадзеных, загінула па меншай меры 17 чалавек. У сярэдзіне дня інфармацыя была пацверджаная Пераходным Нацыянальным Саветам. Па словах ваеннага прадстаўніка ПНС Ахмеда Лазні, «гэтыя баевікі атакавалі ... Гадамес. Па наяўнай у нас інфармацыі, гэтыя групы звязаныя з Хаміс Кадафі». Паводле яго слоў, іх арміі адбілі атаку на горад[3]. Пазней прадстаўнік Савета Гадамес паведаміў, што загінулых 8 (раней паведамлялася пра 15 загінулых), пацвердзіўшы, што напад на горад быў адбіты. З якога боку была праведзена атака (з боку суседняга Алжыра або з пустыні) не паведамлялася[4], аднак знешнепалітычнае ведамства ПНС Лівіі запатрабавала тлумачэнняў ад альжырскага боку ў сувязі з інцыдэнтам[5].

Перамовы[правіць | правіць зыходнік]

30 верасня паведамлялася аб тым, што на перамовы з туарэгамі, якія павінны былі адбыцца ў Гадамесе, ад Пераходнага Нацыянальнага Савета, занепакоенага дэстабілізацыяй сытуацыі ў рэгіёне, адправіўся камандуючы Нацыянальнай (рэвалюцыйнай) арміяй Сулейман Махмуд аль-Абейд[6].

1 кастрычніка было абвешчана аб падпісанні перамір’я паміж старэйшынамі туарегаў, а таксама прадстаўнікамі новай (рэвалюцыйнай) улады Лівіі з мэтай стабілізацыі сітуацыі ля заходняй лівійскай мяжы. Са свайго боку старэйшыны туарегаў, якія пагадзіліся спыніць супраціў у рэгіёне, заявілі, што М. Кадафі ў раёне Гадамес няма[7].

Зноскі