Напад на УФСБ у Хабараўску
| Напад на УФСБ у Хабараўску | |
|---|---|
| Месца нападу |
Хабараўск |
| Мэта нападу | адзначыць дзень нараджэння Гітлера |
| Дата |
21 красавіка 2017 |
| Спосаб нападу | стральба |
| Зброя | карабін |
| Загінулыя | 2 |
| Колькасць тэрарыстаў | 1 |
| Тэрарысты | Антон Конеў |
Напад на УФСБ па Хабараўскім краі — тэрарыстычны акт, які адбыўся 21 красавіка 2017 года ў будынку рэгіянальнага ўпраўлення ФСБ у Хабараўску. 17-гадовы неанацыст Антон Конеў распачаў стральбу з карабіна ў прыёмнай, у выніку ён забіў двух чалавек — супрацоўніка ФСБ і выпадковага наведвальніка — і загінуў сам. Нападнік паспеў некалькі разоў перазарадзіць зброю і быў забіты агнём у адказ толькі праз сорак хвілін пасля таго, як зрабіў першы выстрал. Такім чынам Конеў адзначыў дзень нараджэння Гітлера. Зброю для нападу малады чалавек здабыў у стралковым ціры, забіўшы інструктара, які спрабаваў яму перашкодзіць.[1]
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]У крымінальнай справе, адкрытай пасля здзяйснення злачынства, тры артыкулы: 105 («Забойства»), 317 («Замах на жыццё супрацоўніка праваахоўных органаў»), 282 («Распальванне нянавісці») і двое абвінавачаных, Ігар Лімонаў і Аляксандр Таланаў. Па версіі следства, яны разам з Коневым знаходзіліся ў забароненай экстрэмісцкай супольнасці «Штольц» і дапамагалі стралку арганізаваць напад на прыёмную ФСБ. 24 мая 2019 года ў Далёкаўсходнім акруговым ваенным судзе абвясцілі прысуд: Лімонаву — 9,5 гадоў калоніі, Таланову — 26 гадоў турмы. Абодва яны не прызнаюць сваю віну і спрабуюць абскардзіць прысуд.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Хасина, Екатерина (9 июля 2019). Бойня в Хабаровске. Два года спустя(руск.). Сибирь.Реалии. Праверана 2020-04-04.
{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў:|date=(даведка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх