Напад на паліцэйскае ўпраўленне Карачы (2023)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Напад на паліцэйскае ўпраўленне Карачы
Дата 17 лютага 2023
Месца Карачы, Сінд, Пакістан
Вынік атака адбіта
Праціўнікі
Пакістан Пакістанскія сілавікі Тэхрык-е Талібан Пакістан  (руск.) (узяла адказнасць)
Ісламская дзяржава (пад падазрэннем)
Страты
4 забітых 3 забітых
Агульныя страты
1 грамадзянскі загінуў

17 лютага 2023 года баевікі атакавалі паліцэйскае ўпраўленне ў цэнтры горада Карачы, Пакістан. У выніку нападу па меншай меры пяць чалавекі загінулі (у тым ліку два паліцыянта, два рэйнджара і адзін грамадзянскі), яшчэ 14 атрымалі раненні. Галоўны міністр Сінда Мурад Алі Шах  (урду) пазней заявіў, што трое баевікоў, што ўдзельнічалі ў нападзе, былі забіты сілавікамі[1]. Хоць адказнасць за атаку ўзяла арганізацыі «Тэхрык-е Талібан Пакістан  (руск.)»[2][1], пад падазрэнне трапіла і «Ісламская дзяржава»[2].

Атака на паліцэйскі ўчастак была расцэнена як сур’ёзнае парушэнне бяспекі. Інцыдэнт заахвоціў кіраўніцтва правінцыі правесці аўдыт урадавых будынкаў і збудаванняў[3]. Урад Пакістана ўвёў стан павышанай гатоўнасці і ўзмацніў мабілізацыю сіл бяспекі па ўсёй краіне[1].

Напярэдадні, у 2022 годзе, тэрарыстычная пагроза ў краіне вырасла на 50 %, асноўнай прычынай чаго стала вяртанне талібаў да ўлады ў суседнім Афганістане ў жніўні 2021 года[2].

Прэм’ер-міністр краіны Шахбаз Шарыф асудзіў напад і падкрэсліў, што «тэрарысты, магчыма, забыліся, што Пакістан — гэта краіна, якая перамагла тэрарызм сваёй адвагай»[4]. Ён таксама дадаў, што «тэрарысты напалі на Карачы ў чарговы раз. Гэтыя баязлівыя дзеянні не могуць зламаць волю і рашучасць паліцыі і сіл бяспекі. Уся нацыя падтрымлівае паліцыю і органы бяспекі»[2].

Нэд Прайс  (англ.), прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША, у Твітэры выказаў рашучае асуджэнне тэракту[5]. Консульства ЗША ў Карачы праз тую ж платформу заклікала суайчыннікаў праяўляць крайнюю асцярожнасць і пазбягаць раёна, дзе адбыўся напад.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в Security comes under question after audacious attack on Karachi Police Office (18 лютага 2023).
  2. а б в г Ataque talibã contra sede da polícia termina com sete mortos no Paquistão
  3. At least four killed after militants storm Karachi police headquarters (17 лютага 2023).
  4. "At least three killed as Pakistani Taliban militants storm police HQ in Karachi". The Guardian. 17 February 2023.
  5. [1]