Напад у Золінгене (2024)
Увечары 23 жніўня 2024 года падчас святкавання 650-годдзя Золінгена (Германія) узброены нажом 26-гадовы сірыец забіў трох чалавек і параніў васьмярых. Адказнасць за напад узяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава» (ІД)[1].
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]Напад адбыўся падчас Фестывалю разнастайнасці (Festival der Vielfalt)[2], трохдзённага мерапрыемства з 23 па 25 жніўня, прысвечанага 650-годдзю Золінгена[3]. Інцыдэнт адбыўся на Франгофе, цэнтральнай плошчы і рынку ў цэнтры горада, дзе праходзіў канцэрт[4].
Атака здарылася каля 21:40 па мясцовым часе. Невядомы мужчына з нажом забіў траіх і параніў васьмярых[5]. Выканаўца DJ Topic, які выступаў у момант здарэння, папрасіў ахову працягнуць сваё выступленне, каб прадухіліць масавую паніку[6]. Трое загінулых — два мужчыны ва ўзросце 56 і 67 гадоў і 56-гадовая жанчына[7][8].
Паліцыя неадкладна пачала вышук нападніка. Сілавікі ачапілі вялікія часткі горада, усталяваўшы загароды ў розных месцах. У Золінген былі перакінутыя атрады SEK. Жыхарам рэкамендавалі заставацца ў дамах і пазбягаць цэнтра горада[4].
Першапачаткова паліцыянты арыштавалі 15-гадовага падлетка. Як мяркуецца, ён ведаў пра падрыхтоўку атакі, але паведаміў пра гэта ўладам[8][9][10]. На наступны дзень сілавікі арыштавалі падазраванага мужчыну[11]. Ім апынуўся 26-гадовы сірыец. У Германіі ён жыў са снежня 2022 года. Мужчына паходзіць з Дэйр-эз-Зора і з’яўляецца мусульманінам-сунітам[12].
24 жніўня «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за напад[13].
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Партыя «Альтэрнатыва для Германіі» абвінаваціла ў нападзе не толькі кіруючую кааліцыю, але і апазіцыйны ХДС, звязваючы гэта з правальнай міграцыйнай палітыкай[14].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Inverardi, Matthias; Sims, Tom; Wagner, Rene (2024-08-24). "German police arrest suspect in stabbing rampage". Reuters. Праверана 2024-08-25.
- ↑ "Three killed and four seriously injured at diversity festival in Germany". The Guardian [брытанская англійская]. 2024-08-23. ISSN 0261-3077. Архівавана з арыгінала 25 August 2024. Праверана 2024-08-23.
- ↑ "Wir haben den ganzen Tag eine heiße Spur verfolgt": Polizei nimmt Tatverdächtigen nach Messerattacke in Solingen fest . Der Tagesspiegel (25 жніўня 2024). Архівавана з першакрыніцы 25 August 2024. Праверана 25 жніўня 2024.
- ↑ а б Germany: Several reported killed at street party in Solingen – DW – 08/23/2024 (англ.). Deutsche Welle. Архівавана з першакрыніцы 23 August 2024. Праверана 23 жніўня 2024.
- ↑ Germany stabbing: teen arrested after three killed at Solingen festival (англ.). thetimes.com (24 жніўня 2024). Архівавана з першакрыніцы 25 August 2024. Праверана 24 жніўня 2024.
- ↑ Stubley. Germany stabbing: teen arrested after three killed at Solingen festival (англ.). thetimes.com (24 жніўня 2024). Архівавана з першакрыніцы 25 August 2024. Праверана 24 жніўня 2024.
- ↑ German authorities don't rule out terrorism after knife attack kills at least 3, injures 8 - CBS News (англ.) . CBS News (24 жніўня 2024). Архівавана з першакрыніцы 24 August 2024. Праверана 24 жніўня 2024.
- ↑ а б Cole. German police make second arrest over fatal stabbings in Solingen . The Guardian (24 жніўня 2024). Архівавана з першакрыніцы 25 August 2024. Праверана 24 August 2024.
- ↑ "German police detain one person in connection with knife attack". BBC. 24 August 2024. Архівавана з арыгінала 24 August 2024. Праверана 24 August 2024.
- ↑ Germany stabbing latest: Police detain 15-year-old after Solingen festival knife attack leaves three dead . MSN. Архівавана з першакрыніцы 25 August 2024. Праверана 24 August 2024.
- ↑ Inverardi, Matthias; Sims, Tom; Wagner, Rene (2024-08-24). "German police arrest suspect in stabbing rampage". Reuters. Праверана 2024-08-25.
- ↑ "Messerattacke von Solingen: Polizei nimmt mutmaßlichen Attentäter fest". Der Spiegel(ням.). 2024-08-24. ISSN 2195-1349. Праверана 2024-08-25.
- ↑ Inverardi, Matthias; Sims, Tom; Wagner, Rene (2024-08-24). "German police arrest suspect in stabbing rampage". Reuters. Праверана 2024-08-25.
- ↑ [1]