Напад у гандлёвым цэнтры «Еўропа»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Напад у гандлёвым цэнтры «Еўропа»
Месца нападу Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск
Мэта нападу забойства з нянавісці да людзей
Дата 8 кастрычніка 2016
17:28—17:38
Спосаб нападу напад ў людным месцы
Зброя сякера, бензапіла
Загінуўшыя 1
Параненыя 2
Колькасць тэрарыстаў 1
Тэрарысты Уладзiслаў Валянцiнавiч Казакевiч

Напад у гандлёвым цэнтры «Еўропа» — мэтанакіраванае забойства, здзейсненае 8 кастрычніка 2016 года 17-гадовым беларусам Уладзiславам Казакевiчам сярод наведвальнікаў ГЦ «Еўропа» ў цэнтры Мінска. Прыладамі злачынства сталі сякера і бензапіла, якія былі схаваныя ў чахле для гітары. У выніку загінула 43-гадовая жанчына. Пацярпелі двое: 46-гадовая наведвальніца атрымала два ўдары сякерай — у грудзі і па плячы. Яшчэ адна пацярпелая, прыбіральшчыца цэнтра, якая вывернулася ад удару, атрымала лёгкае раненне. Падлетка затрымалі, па выніках экспертызы ён прызнаны ў стане свядомасці. Рашэннем суда непаўналетняму забойцу прызначанае максімальнае пакаранне ў выглядзе 15 гадоў пазбаўлення волі. Абвінавачаны прызнаў сваю віну, заявіўшы што шкадуе што да яго не можа быць прыменена смяротнае пакаранне, таму што працягне забіваць людзей пасля таго як выйдзе на свабоду.[1]

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Па дадзеных папярэдняга расследавання, малады чалавек ў 2014 годзе праходзіў лячэнне ў псіханеўралагічным дыспансеры. Акрамя таго, ён раней не быў судзімы, рос у забяспечанай сям’і.

8 кастрычніка 2016 года ў 17:27 злачынца зайшоў праз бакавы ўваход ГЦ «Еўропа». Ён быў прыстойна апрануты. У яго з сабой быў чахол ад гітары, у якім ён схаваў сякеру і бензапілу.

У 17:28 хлопец завёў пілу і нанёс цялесныя пашкоджанні спачатку адной жанчыне, якая ад атрыманых траўмаў памерла. Пасля гэтага малады чалавек дастаў сякеру і напаў на другую жанчыну. Яна змагла ўцячы. Потым ён стаў пагражаць сякерай іншым людзям.

У 17:34 паступіў званок у дзяжурную частку.

У 17:35-17:36 на месцы здарэння ўжо былі першыя супрацоўнікі міліцыі.

У 17:38 нападніка затрымалі. Міліцыянтам дапамагалі супрацоўнік аховы ГЦ і работнікі.

Сваю віну малады чалавек прызнаў. Матывам злачынства, паводле яго слоў, паслужыла расчараванне ў самім сабе, агіда да чалавецтва, дэпрэсіўны настрой. Сваёй мэтай нападнік ставіў забойства як мага большай колькасці людзей і хацеў сам быць забітым пры затрыманні. Да палітызаваных або экстрэмісцкіх груповак нападнік не належыць.

Суд і адбыванне пакарання[правіць | правіць зыходнік]

20 лютага 2017 года ў Мінскім гарадзкім судзе пачалося пасяджэнне па справе аб нападзе ў ГЦ «Еўропа». Комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза прызнала, што Казакевiч быў у стане свядомасці і цалкам аддаваў справаздачу сваім дзеянням. Яму прад’явілі абвінавачанне па ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса «Забойства з асаблівай жорсткасцю». 3 сакавіка 2017 года у 10:30 раніцы суддзя Пётр Арлоў вынес прысуд па справе аб нападзе ў ГЦ «Еўропа». Прысуд Казакевічу апавяшчалі не ў Мінскім гарадскім судзе, дзе тыдзень ішлі слуханні, а ў будынку суда Маскоўскага раёна, дзе ёсць вялікая зала, у якой могуць змясціцца 200 чалавек. Суд прысудзіў абвінавачанага да максімальнага для непаўналетняга тэрміну — 15 гадоў пазбаўлення волі. Казакевіч будзе адбываць пакаранне ў калоніі агульнага рэжыму, хоць бацькі хлопца настойвалі на лячэнні сына. Абвінавачаны павінен пакрыць пацярпелым маральную шкоду на суму 220 тысяч рублёў.

12 кастрычніка 2017 года ў час вываду на шпацыр Уладзіслаў Казакевіч дастаў з рукава нож і напаў на двух кантралёраў. Была ўзбуджаная крымінальная справа за замах на забойства двух чалавек. На пасяджэнні 10 мая дзяржабвінаваўца запрасіў для Уладзіслава Казакевіча пакаранне ў выглядзе 23 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, прычым першыя 5 гадоў ён павінен правесці ў турме.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]