Перайсці да зместу

Напрамкавы вугал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Напрамкавы вугал, НУ — вугал, змешчаны між паўночным напрамкам мерыдыяна ў месцы вымярэння і кірункам лініі напрамку, адлічваецца па гадзіннікавай стрэлцы ад напрамку на поўнач. Па сутнасці, паказвае кірунак напрамкавай хуткасці адносна поўначы.

Непасрэдна вымяраецца з дапамогай спадарожнікавага навігацыйнага прыёмніка. (Дзеля пазбягання блытаніны трэба правяраць наладкі для кожнай канкрэтнай мадэлі прыёмніка.)

Шырока ўжываецца ў арыентаванні на мясцовасці пры выкарыстанні спадарожнікавага навігацыйнага прыёмніка.

Паказваецца ў вуглавых градусах у дыяпазоне 0 … 360°, часам −180 … 180°. 0° заўсёды ўжываецца для ўказання кірунку руху на поўнач, 90° — на ўсход.