Нараджэнне Хрыстова
Раство Хрыстова | |
---|---|
![]() |
|
«Раство Хрыстова», Латыгаўскі майстар, 1746. | |
Тып | Рэлігійнае свята |
Значэнне | адно з галоўных хрысціянскіх свят |
Устаноўлена | ў гонар нараджэння Ісуса Хрыста ад Багародзіцы |
Дата | Праваслаўе — 25 снежня па новаюліянскім календары ці 25 снежня (7 студзеня) па юліянскім[1] Каталіцтва — 25 снежня па грыгарыянскім календары Армянская Апостальская Царква — 6 студзеня Іерусалімскі патрыярхат Армянскай Апостальскай Царквы — 6 (19) снежня |
Бо́жае Нараджэ́нне, Нараджэ́нне Хрысто́ва, Нараджэ́нне Па́на, Раство́, Каля́ды — адно з найгалоўнейшых хрысціянскіх святаў, калі адзначаецца нараджэнне Ісуса Хрыста ад Дзевы Марыі.
У праваслаўі адно з дванадзесятых свят, яму папярэднічае 40-дзённы Піліпаўскі пост. Руская, Іерусалімская, Сербская, Грузінская, Польская, Украінская праваслаўныя цэрквы, а таксама Украінская грэкакаталіцкая царква (у межах Украіны), стараверы і старастыльныя цэрквы святкуюць 25 снежня (7 студзеня) па Юліянскім календары[1]. Канстанцінопальская (акрамя Афона), Антыяхійская, Александрыйская, Кіпрская, Балгарская, Румынская, Грэцкая, Албанская праваслаўныя цэрквы і Праваслаўная царква Чэхіі і Славакіі святкуюць 25 снежня па Новаюліянскім календары. Каталіцкая царква — 25 снежня па Грыгарыянскім календары. Армянская Апостальская Царква — 6 студзеня па Грыгарыянскім календары, а па Юліянскім календары — 6 (19) снежня
Свята Нараджэння Хрыстова[правіць | правіць зыходнік]
Гісторыя з’яўлення свята[правіць | правіць зыходнік]
У хрысціянскай царкве з канца II і да IV стагоддзя падзеі Нараджэння Хрыстова ўспаміналіся ў дзень Багаяўлення, 6 студзеня. Каля 200 года Клімент Александрыйскі згадвае пра такую практыку. Першыя паведамленні пра з’яўленне асобнага свята Нараджэння Хрыстова і святкавання яго 25 снежня адносяцца да сярэдзіны IV стагоддзя.[2] Верагодна, было абумоўлена імкненнем хрысціянскай царквы выцесніць шырокараспаўсюджаны ў Рымскай імперыі культ Непераможнага Сонца, чыё нараджэнне адзначалі 25 снежня[3].
Даты святкавання ў розных цэрквах[правіць | правіць зыходнік]
Рымска-каталіцкая царква і большасць пратэстанцкіх цэркваў святкуюць 25 снежня па сучаснаму грыгарыянскаму календару.
Руская, Іерусалімская, Сербская, Грузінская, Польская, Украінская і Македонская праваслаўныя цэрквы, а таксама старажытнаўсходнія і ўсходнекаталіцкія цэрквы святкуюць 25 снежня па Юліянскім календары (т. зв. «старым стылі»), што адпавядае 7 студзеня сучаснага Грыгарыянскага календара у XX і XXI стагоддзях (у XXII ст. будзе адпавядаць ужо 8 студзеня).
Канстанцінопальская (акрамя Афона), Антыяхійская, Александрыйская, Кіпрская, Балгарская, Румынская, Грэцкая, Албанская праваслаўныя цэрквы і Праваслаўная Царква Чэхіі і Славакіі святкуюць 25 снежня па Новаюліянскім календары, які супадае з сучасным Грыгарыянскім календаром (акрамя Вялікадня), гэта значыць адначасова з іншымі хрысціянскімі канфесіямі, якія адзначаюць Нараджэнне хрыстова па «новым стылі».
У Армянскай царкве Раство, як у старажытнай Царкве, святкуюць 6 студзеня ў адзін дзень з Хрышчэннем Гасподнім пад агульным імем Багаяўлення па сучасным Грыгарыянскім календары, і яе Іерусалімскі патрыярхат у Ізраілі — 6 (19) студзеня па юліянскім календары.
Падзеі Раства Хрыстова[правіць | правіць зыходнік]

Кананічныя тэксты[правіць | правіць зыходнік]
Падрабязнае апавяданне пра нараджэнне Ісуса Хрыста прыводзіцца толькі ў евангелістаў Лукі і Матфея (Евангелле паводле Матфея, 1-я глава):
![]() |
Пайшоў таксама і Іосіф з Галілеі, з горада Назарэта, у Іўдзею, у горад Давідаў, называны Віфлеемам, бо ён быў з дому і роду Давідавага, запісацца з Марыяю, заручанаю яму жонкай, якая была цяжарная. Калі ж былі яны там, настаў час нарадзіць Ёй; і нарадзіла Сына Свайго першынца, і спавіла Яго, і паклала Яго ў яслі, бо не было ім месца ў гасцініцы. |
![]() |
Марыя і Іосіф пайшлі ў Віфлеем з-за перапісу насельніцтва Рымскай імперыі, які праходзіў пры імператары Аўгусце[4]. У той час Сірыяй кіраваў Квірыній (Лк. 2:1-2)[5][6]. Паводле ўказу імператара, для палягчэння вядзення перапісу кожны жыхар імперыі павінен быў прыйсці «ў свой горад». Іосіф з Марыяй былі нашчадкамі Давіда, таму яны накіраваліся ў Віфлеем.
Пасля нараджэння Ісуса першымі з людзей яму прыйшлі пакланіцца пастухі, якія даведаліся пра гэту падзею ад анёла. Паводле евангеліста Матфею, на небе была цудоўная зорка, якая прывяла да немаўля Ісуса вешчуноў. Яны паднеслі дары — золата, ладан і смірну; не як немаўлю, а як Цару (Мф. 2:1-3). Да таго часу Святая сям’я ўжо знайшла прытулак «у доме» (Мф. 2:1-11).
Даведаўшыся пра нараджэнні Месіі і жадаючы Яго знішчыць, цар Іўдзеі Ірад загадаў забіць усіх немаўлятаў ва ўзросце да 2 гадоў. Аднак Хрыстос быў цудоўна выратаваны ад смерці, таму што анёл загадаў Іосіфу бегчы ў Егіпет разам з сям’ёй, дзе яны і жылі да смерці Ірада (Мф. 2:16).
Відаць, спачатку, на 8-ы дзень пасля нараджэння Ісуса, адбылося Яго абразанне (Лк. 2:21), а на 40-ы дзень ахвярапрынашэнне ў Іерусалімскім храме (Лк. 2:22—38), а толькі потым ужо пакланенне вешчуноў, уцёкі ў Егіпет і збіванне немаўлятаў.
Апакрыфічныя крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
(Кападокія, XII стагоддзе)
Апавяданне пра падрабязнасці нараджэння Ісуса Хрыста прысутнічае ў дзвюх апакрыфічных крыніцах: «Протаевангеллі Якава» і «Евангеллі Псеўда-Матфея». Паводле гэтых крыніц, з-за адсутнасці месца ў гасцініцы Іосіф і Марыя вымушаны былі пераначаваць у пячоры (гл. Пячора Раства), што служыла хлявом для скаціны.
Саламея-павітуха, якая згадваецца ў апокрыфах, засведчыла цуд захавання цноты Марыяй, і яе выява ўвайшла ў іканаграфію Раства Хрыстова і ў народныя звычаі, звязаныя з родамі.
Іканаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Самыя раннія (IV ст.) з дайшоўшых да нашага часу сцэны «Нараджэння» на саркафагах вельмі простыя: у яслях пад навесам ляжыць спавітае Дзіця, над якім схіліліся вол і асёл, тут жа — Марыя і Іосіф, зрэдку — пастухі. Часам паказана зорка і тры каралі. З VI—VII стагоддзяў вядомыя выявы нараджэння Хрыста ў пячоры, пашыраныя ў візантыйскім мастацтве[7].
У алтарным і манументальным жывапісе заходнехрысціянскага свету падзея Нараджэння Хрыста найчасцей адлюстроўваецца як пакланенне Каралёў. У візантыйскім жа мастацтве (як і ў старажытнарускім), як правіла, паказваецца «Нараджэнне Хрыста». Таксама ў праваслаўі «Нараджэнне Хрыста» абавязкова ўваходзіла ў склад святочнага іканастасу[7].
Дзяржавы, у якіх Раство Хрыстова — выхадны дзень[правіць | правіць зыходнік]
Адзіны выхадны дзень[правіць | правіць зыходнік]
Арменія — 6 студзеня
Егіпет — 7 студзеня
Грузія — 7 студзеня
Казахстан — 7 студзеня
Кыргызстан — 7 студзеня
Партугалія — 25 снежня
Паўднёвая Карэя — 25 снежня
Расія — 7 студзеня (непрацоўны дзень з 1991 года[8])
Сербія — 7 студзеня
ЗША — 25 снежня
Францыя — 25 снежня
Два выхадныя дні[правіць | правіць зыходнік]
Аўстралія — 25 снежня, 26 снежня
Беларусь — 25 снежня, 7 студзеня
Вялікабрытанія — 25 снежня, 26 снежня[9]
Венгрыя — 25 снежня, 26 снежня
Германія — 25 снежня, 26 снежня
Грэцыя — 25 снежня, 26 снежня
Ірландыя — 25 снежня, 26 снежня
Іспанія — 25 снежня, 26 снежня
Італія — 25 снежня, 26 снежня
Канада — 25 снежня, 26 снежня
Люксембург — 25 снежня, 26 снежня
Малдова — 25 снежня, 7 студзеня
Нідэрланды — 25 снежня, 26 снежня
Нарвегія —25 снежня, 26 снежня
Польшча — 25 снежня, 26 снежня
Румынія — 25 снежня, 26 снежня
Украіна — 25 снежня, 7 студзеня
Фінляндыя — 25 снежня, 26 снежня
Харватыя — 25 снежня, 26 снежня
Швецыя — 25 снежня, 26 снежня
Тры выхадныя дні[правіць | правіць зыходнік]
Балгарыя — 24 снежня, 25 снежня, 26 снежня[10]
Данія — 24 снежня, 25 снежня, 26 снежня
Латвія — 24 снежня, 25 снежня, 26 снежня[11]
Літва — 24 снежня, 25 снежня, 26 снежня[12]
Славакія — 24 снежня, 25 снежня, 26 снежня
Чэхія — 24 снежня, 25 снежня, 26 снежня
Эстонія — 24 снежня, 25 снежня, 26 снежня
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ а б Частка памесных праваслаўных цэркваў, уключаючы Рускую, для літургічных мэтаў працягваюць выкарыстоўваць юліянскі каляндар; у XX—XXI стст. 25 снежня па юліянскім календары адпавядае 7 студзеня па грыгарыянскім.
- ↑ Гісторыя свята Нараджэння Хрыстова Архівавана 15 снежня 2012.
- ↑ Каталіцкі свет святкуе Раство
- ↑ Перапіс быў пачаты эдыктам імператара Аўгуста ў 746 годзе ад заснавання Рыма (7 год да н.э. паводле ab urbe condita)
- ↑ Публій Квірыній стаў кіраўніком Сірыі ў 759 годзе ад заснавання Рыма (6 год н.э. паводле ab urbe condita)
- ↑ Перапіс у Іўдзеі пры Квірынію згадвае Іосіф Флавій (Іўдзейскія старажытнасці. XVIII, 1)
- ↑ а б Аляксандр ЯРАШЭВІЧ. «І НАРАДЗІЛА СЫНА СВАЙГО…». Сюжэты Божага Нараджэння ў старабеларускім мастацтве
- ↑ Пастанова Вярхоўнага Савета РСФСР ад 27.12.1990 N 2981-I «Пра аб’яву 7 студзеня (Раства Хрыстова) непрацоўным днём»
- ↑ Як Дзень падарункаў
- ↑ Гл. працоўны кодэкс Балгарыі «Кодэкс працы» — http://www.mlsp.government.bg/bg/law/law/KT.doc Архівавана 31 студзеня 2012. (балг.)
- ↑ Гл. закон Латвійскай Рэспублікі «Пра святочныя і памятныя дні» — http://www.likumi.lv/doc.php?id=72608 (лат.)
- ↑ У пярэдадне Раства Літва будзе адпачываць
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Шаўчэнка, М. М. Рэлігійная лексіка ў беларускай мове. — Мазыр, 2005.
- Рэлігія і царква на Беларусі : энцыкл. давед. — Мн., 2001. — С. 141.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нараджэнне Хрыстова