Нарачанская раўніна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нарачанcкая раўніна на карце

Нарачанская раўніна — фізіка-геаграфічны раён Паазерскай правінцыі ў паўночнай частцы Мінскай і Гродзенскай абласцей. Пераважаюць узгорыста-марэнна-азёрныя і водна-ледавіковыя ландшафты.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарачанская раўніна мяжуе са Свянцянскімі градамі на поўначы і паўночным усходзе, Ашмянскім узвышшам і Вілейскай раўнінай на поўдні і паўднёвым усходзе.

Геалогія[правіць | правіць зыходнік]

У тэктанічным дачыненні раўніна прымеркавана да Прыбалтыйскай монакліналі і Вілейскага пахаванага выступу Беларускай антэклізы. Антрапагенавая тоўшча магутнасцю 40-120 м прадстаўлена ўтварэннямі бярэзінскага, дняпроўскага, сожскага, паазерскага зледзяненняў.

Рэльеф[правіць | правіць зыходнік]

Паверхня плоскахвалістая і хвалістая, месцамі ўзгорыста-хвалістая з абсалютнымі адзнакамі 160-200 м. Выраўнаваны марэнны і флювіягляцыяльны рэльеф ускладняецца тэрмакарставымі западзінамі, камамі, часам эолавымі ўзгоркамі і градамі. Вылучаны канцовамарэнныя грады паазерскага зледзянення — Свірская, Канстанцінаўская, Паўночна-Нарачанская і Паўднёва-Нарачанская, якія ўтвараюць сістэму ўзгоркаў і ўвалаў даўжынёй 0,5—З км, з адноснымі вышынямі 10—20 м. Грады складзены з супясчана-сугліністай марэны і пясчана-галечнага матэрыялу. Да ўскраін Свірскай і Паўночна-Нарачанскай град прымеркаваны озы і камы.

Узгорысты краявід над Нарачанскімі азёрамі

Максімальная адзнака рэльефу (234,9 м) на поўнач ад возера Нарач, мінімальная (125 м) у даліне ракі Вілія.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Шмат маляўнічых азёр. Выдзяляецца Нарачанская група азёр (Нарач, Мястра, Баторына, Бледнае), а таксама азёры Свір, Вішнеўскае.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Сярэдняя тэмпература студзеня −6,7 °C, ліпеня 17,3 °C. Ападкаў выпадае 708 мм у год. Вегетацыйны перыяд 191 суткі.

Глебы і расліннасць[правіць | правіць зыходнік]

Шырока распаўсюджаны дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочанныя і тарфяна-балотныя глебы.

Лес над Нараччу

Лясы пераважна хваёвыя, сустракаюцца яловыя і бярозавыя. Лугі ў асноўным нізінныя. Балоты нізінныя, невялікімі ўкрапленнямі прысутнічаюць вярховыя.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Природа Беларуси. Энциклопедия. В 3 томах. Том 1. Земля и недра. — Минск: Беларуская энцыклапедыя, 2010. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0472-3