Перайсці да зместу

Нараўлянскі горст

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Нараўлянскі горст — тэктанічная структура на поўдні Гомельскай вобласці, у паўночнай частцы Паўднёвай структурнай зоны Прыпяцкага прагіну.

Выдзяляецца па паверхні фундамента, падсалявых і міжсалявых дэвонскіх адкладах. Раздзяляе Мазырскую ступень і Ельскі грабен.

З поўначы і поўдня абмежаваны адпаведна Нараўлянскім (амплітудай па паверхні фундамента да 3,2 км) і Ельскім (амплітудай па паверхні фундамента да 0,3 км) разломамі. Горст даўжынёй больш за 150 км, шырынёй ад 4,5 да 21 км, на захадзе і ўсходзе выкліньваецца.

Паверхня фундамента ў межах Нараўлянскага горста нахілена на поўдзень і апускаецца ад -1800 м да -3900 м, а таксама ад усходніх і заходніх клінападобных аканечнасцей горста да яго цэнтральнай часткі, дзе ён залягае на адзнаках ад -3300 да -3500 м (на Заазерскай плошчы).

Платформавы чахол складзены верхнерыфейскімі (заходняя частка), сярэдне- і верхнедэвонскімі, ніжне- і сярэднекаменнавугальнымі, пермскімі, мезазойскімі і кайназойскімі адкладамі.

Фарміраванне горста пачалося ў познім дэвоне, найбольш інтэнсіўна развіваўся да ранняга карбона.

  • Нараўлянскі горст // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.