Нараўскі замак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Нараўскі замак
Narva kindlus
59°22′32″ пн. ш. 28°12′03″ у. д.HGЯO
Краіна  Эстонія
Месцазнаходжанне
Першае згадванне 1329
Дата заснавання XIII стагоддзе
Сайт narvamuuseum.ee
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

За́мак Ге́рмана (эст.: Hermanni linnus) — сярэднявечны замак у эстонскім горадзе Нарва на беразе ракі Нарва, заснаваны ў XIII стагоддзі. У цяперашні час тут дзейнічае музей.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дакладны ўзрост Нараўскага замка дагэтуль выклікае спрэчкі гісторыкаў. Большасць з іх сыходзяцца ў думцы, што першыя драўляныя ўмацаванні збудавалі датчане пасля заваёвы Паўночнае Эстоніі ў XIII стагоддзі. Першыя пісьмовыя згадкі пра замак датаваныя 1329 годам.

На пачатку XIV стагоддзя датчане пачалі будаваць каменную фартыфікацыю з вежай, якая пазней атрымае назву Германавай. У 1347 годзе кароль Даніі Вальдэмар IV прадаў Паўночную Эстонію Лівонскаму ордэну, які перабудаваў Нараўскі замак дзеля сваіх патрэбаў. З прычыны з’яўлення на супрацьлеглым баку Нарвы Івангародскага замка давялося дабудоўваць і вежу Германа.

На пераломе XVXVI стагоддзяў Ордэн абнёс горада дадатковай сцяной (зруйнаваная ў 1777 годзе). Вядома, што яна мела чатыры брамы з усіх бакоў. Вароты былі пакрыты жалезнымі пласцінамі, перад імі размяшчаліся пад’ёмныя масты. Па перыметры сцяны былі пастаўленыя прынамсі сем вежаў і выкапаны роў.

Ад 1581 замак знаходзіўся ва ўладанні Швецыі. У 16761680 шведы пабудавалі дадатковыя ўмацаванні, таксама адбылася частковая перабудова ўжо існых збудаванняў. У 1684 пачалося будаўніцтва бастыённых умацаванняў паводле плану Эрыка Дальберга. Заходняя і паўночная часткі крэпасці былі значна пашыраныя і ўмацаваныя, без змяненняў засталася толькі сцяна, што выходзіла да ракі. Шведы не паспелі скончыць рэканструкцыі, бо ў 1704 годзе Нарва была захоплена расійскімі войскамі.

У 1822 завершанае будаўніцтва Заходняе брамы. У 1875 зруйнаваная Цёмная брама.

Замак быў значна пашкоджаны ў часе Другой сусветнай вайны. У 1950 распачатая рэстаўрацыя.

Цяпер у вежы Германа і ў найстарэйшай частцы замку размешчаны Нараўскі музей, а на бастыёнах Нараўскіх умацаванняў разбіты парк.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Эльдар Эфендиев. Нарва. Путеводитель. — Таллинн: Периодика, 1990.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]