Нарвал
| Нарвал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Monodon monoceros Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарвал, або аднарог (Monodon monoceros) — млекакормячае сямейства аднарогавых падатрада зубатых кітоў.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня цела дарослага нарвала 3,5-4,5 м, нованароджаных каля 1,5 м. Маса самцоў дасягае 1,5 т, прыкладна траціну вагі складае тлушч; самкі важаць каля 900 кг. Галава круглая, з навісаючымі лобным буграмі; спіннога плаўніка няма. Пашча маленькая, размешчаная знізу. Велічынёй і формай цела, грудным плаўніком і цёмнай афарбоўкай смактункі нарвала падобныя на бялух, аднак дарослыя асобіны адрозніваюцца плямамі — шэра-бурыя плямы на светлым фоне, якія часам зліваюцца, — і наяўнасцю толькі 2 верхніх зубоў. У самцоў (зрэдку ў самак) у левай верхняй сківіцы бівень (рог) даўжынёю да 3 м (адсюль назва), якім яны прабіваюць аддушыны ў ільдах.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Жыве ў арктычных водах Грэнландыі, Паўночнай Канады, Шпіцбергена і паўночнага ўсходу Зямлі Франца-Іосіфа.
Рэдкі від. Ахоўваецца.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Корміцца галаваногімі малюскамі і рыбай.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аднарог, нарвал // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
