Нарва (прыток Нёмана)
Выгляд
| Нарва | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 24 км |
| Басейн | 157 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | каля в. Брындзянята |
| Вусце | Нёман |
| Ухіл ракі | 1,2 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Гродзенская вобласць |
| Раён | Лідскі раён |
Нарва, Няцеч — рака ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток Нёмана.
Даўжыня ракі 24 км. Плошча вадазбору 157 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 м/км.
Пачынаецца за 0,7 км на паўночны захад ад вёскі Брындзянята, упадае ў Нёман на ўсходняй ускраіне вёскі Дакудава. У сярэдняга цячэння прымае сцёк меліярацыйных каналаў з тарфяных балот (урочышчы Бабіна, Лідскае Балота), на якіх вядуцца торфараспрацоўкі.
На працягу 12 км мае каналізаванае рэчышча (пасёлак Першамайскі — 1 км на ўсход ад вёскі Філонаўцы). Каля вёскі Дуброўня на рацэ сажалка (плошча 0,19 км²)[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 152. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).