Нарвскі Васкрасенскі сабор
| Славутасць | |
| Нарвскі Васкрасенскі сабор | |
|---|---|
| | |
| 59°22′16″ пн. ш. 28°11′37″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Месцазнаходжанне |
|
| Канфесія | Праваслаўная Царква |
| Епархія | Нарвская епархія |
| Архітэктурны стыль | неавізантыйскі стыль[d] |
| Дата заснавання | 1890 |
| Вышыня | 40,5 м |
| Матэрыял | цэгла |
| Сайт | narvasobor.ee |
Нарвскі Васкрасенскі сабор (Сабор Уваскрэшання Хрыстова) — праваслаўны храм у горадзе Нарва (Эстонія), кафедральны сабор Нарвскай і Прычудскай епархіі Эстонскай праваслаўнай царквы Маскоўскага Патрыярхата.
Пабудаваны ў 1890—1896 гадах па праекце архітэктара Паўла Аліша, як храм для работнікаў Крэнгальмскай мануфактуры. Архітэктура выканана ў неавізантыйскім стылі.
Асвячоны 17 лістапада 1896 года архіепіскапам Рыжскім і Мітаўскім Арсеніем (Бранцавым). Бакавыя прыбудовы асвечаны ў 1897 годзе ў гонар Усіх Святых і ў гонар абраза Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць». Ніжні храм асвечаны ў імя святога прападобнага Серафіма Сароўскага 16 лістапада 1996 года архіепіскапам Талінскім і ўсяе Эстоніі Карніліем.
Сабор унесены ў Дзяржаўны рэгістр помнікаў культуры Эстоніі пад нумарам 14045 і назвай Нарвская праваслаўная царква (эст.: Narva Õigeusu Kirik).
