Наркалепсія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наркалепсія
МКХ-10 G47.447.4
МКХ-9 347347
OMIM 161400
DiseasesDB 8801
MedlinePlus 000802
eMedicine neuro/522 
MeSH D009290
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Наркалепсія (ад стар.-грэч.: νάρκη — здранцвенне, сон і λῆψις — прыступ); сінонімы: хвароба Жаліно, эсэнцыяльная наркалепсія, — захворванне нервовай сістэмы, якое адносіцца да гіперсомній  (руск.), характарызуецца дзённымі прыступамі непераадольнай дрымотнасці і прыступамі раптоўнага засынання, прыступамі катаплексіі  (руск.), то бок раптоўнай страты цягліцавага тонусу пры яснай свядомасці, парушэннямі начнога сну, з’яўленнямі гіпнагагічных (пры засынанні) і гіпнапампічных (пры абуджэнні) галюцынацый. Часам адзначаецца кароткачасовая паралізаванасць цела  (руск.) адразу пасля абуджэння.

Этыялогія і тэрапія[правіць | правіць зыходнік]

Да цяперашняга часу прычыны развіцця наркалепсіі недастаткова вывучаныя. Выпадкі захворвання хранічнай наркалепсіяй былі адзначаны ў 2014 годзе ў Нарвегіі. У двух дзяцей дыягнаставалі наркалепсію пасля таго, як ім была зробленая вакцынацыя прэпаратам «Pandemrix» супраць свінога грыпу[1]. Прапанаваная на сённяшні дзень тэрапія здольная змякчыць сімптомы захворвання, але не дапамагае ад яго пазбавіцца. Асноўная тэрапія — прэпараты на аснове псіхастымулятараў класу фенэтыламінаў, такіх як амфетамін і метылфенідат, апошні час часцей ужываецца прэпараты на аснове псіхастымулятараў новага тыпу — мадафінілу і яго энантыямераў і прэкурсораў. У краінах, дзе псіхастымулятары адсутнічаюць у медыцынскай практыцы, якой-небудзь эфектыўнай тэрапіі наркалепсіі няма.

Распаўсюджанасць[правіць | правіць зыходнік]

Звычайна наркалепсія развіваецца ў маладых людзей, часцей у мужчын. Меркавана хвароба мае спадчынны характар ​​у спалучэнні з вонкавым правакуючым фактарам, такім, як вірусныя захворванні[2].

Распаўсюджанасць наркалепсіі ў развітых краінах складае 20-40 на 100 000 чалавек[3].

Зноскі

  1. Barn skadet av vaksine.
  2. Harvey Simon, Associate Prof of Medicine, Harvard University; David Zieve. Narcolepsy Causes(недаступная спасылка). University of Maryland Medical Center. Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2012. Праверана 13 красавіка 2012.
  3. Загадочная болезнь нарколепсия: кто ей страдает и можно ли излечиться — артыкул у «АиФ Здоровье»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вейн А.М. Гиперсомнический синдром (Нарколепсия и другие формы патологической сонливости). — М.: Медицина, 1966.