Наркамаўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Нарка́маўка (пачаткова нарко́маўка) — назва, прыдуманая Валянцінам Вячоркам для азначэння акадэмічнай нормы беларускай мовы[1]. Паходзіць ад скарочанай назвы міністэрстваў у БССР у часы рэформы граматыкі 1933 года («наркамат» — «народны камісарыят»). Назва ацэначная, пераважна ўжываецца і распаўсюджваецца прыхільнікамі альтэрнатыўнай моўнай нормы («тарашкевіцы»); сустракаецца таксама ў іншых крыніцах. У акадэмічнай тэрміналогіі не існуе.

Назва ўжываецца прыхільнікамі альтэрнатыўнай літаратурнай нормы найчасцей з адмоўнай канатацыяй «савецкасці, ідэалагічнасці, русіфікаванасці»[2]; у аўтараў, не ўвязаных непасрэдна ў процістаянне дзвюх літаратурных нормаў, гэтая назва сустракаецца як умоўная, узятая ў двукоссі або з агаворкай «так званая „наркамаўка“»[3][4].

Зноскі

  1. Запрудскі С. Варыянтнасць у беларускай літаратурнай мове // IV летні семінар беларускай мовы, літаратуры і культуры (5-19 ліпеня 1999 г.): Лекцыі. Мінск, 1999. С. 20-26.
  2. С. Шупа. Схізафрэнія // Наша ніва № 7 (128), 12.4.1999. ; С. Шупа Да пытаньня рэформы беларускай літаратурнай нормы // Наша ніва, № 4, 1994. ; С. Дубавец. Герой нашего времени // Свабода, № 36, 4.4.1997. ; Язэп Палубятка. Чаму неабходны яшчэ адзін слоўнік?! // Наша слова, № 5, 1998.
  3. С. Запрудскі. Праблемы толькі пачынаюцца // Наша ніва № 7 (128), 12.4.1999.
  4. Герман Бідэр. Моўная сітуацыя ў Беларусі // Наша слова № 33-34, 35, 1995.