Нармандская чацвёрка

Нармандская чацвёрка — група кіраўнікоў чатырох краін (Германіі, Расіі, Украіны і Францыі) па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў
[правіць | правіць зыходнік]
Кіраўнікі МЗС
[правіць | правіць зыходнік]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пачатак «Нармандскага фармату» быў пакладзены на сустрэчы кіраўнікоў Германіі, Францыі, Расіі і Украіны 6 чэрвеня 2014 года ў Шато-дэ-Бенуіль ў Нармандыі (Францыя) падчас святкавання 70-й гадавіны высадкі саюзнікаў у Нармандыі (1944).
Самая працяглая сустрэча лідараў чатырох дзяржаў адбылася 11 — 12 лютага 2015 года ў Мінску. На перамовах, якія працягнуліся 17 гадзін, быў прыняты Комплекс мер па выкананні Мінскіх пагадненняў і распрацаваны крокі па імплементацыі Мінскага пагаднення.
На фінальным адрэзку прэзідэнцкага тэрміну Пятра Парашэнкі праца «нармандскай чацвёркі» апынулася практычна паралізаванай. Апошняя сумесная сустрэча адбылася ў кастрычніку 2016 года ў Берліне, а у 2018 годзе перамовы ў Аахене прайшлі без Уладзіміра Пуціна. Пасля гэтага зносіны лідараў «нармандскай чацвёркі» абмяжоўвалася кантактамі па тэлефоне.
Сустрэчы ў «нармандскім фармаце» праводзяцца і на ўзроўні міністраў замежных спраў чатырох краін, і на экспертным узроўні.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нармандская чацвёрка