Нармандскае заваяванне Англіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нармандскае заваяванне Англіі
Выява з дывана Баё, прысвечанага бітве пры Гастынгсе і падзеям, якія прывялі да яе
Выява з дывана Баё, прысвечанага бітве пры Гастынгсе і падзеям, якія прывялі да яе
Дата 10661072
Месца Англія
Прычына Прэтэнзіі Вільгельма на англійскі прастол
Вынік Перамога нарманаў
Змены Аб'яднанне Англіі і Нармандыі пад кіраўніцтвам Вільгельма
Праціўнікі
Сцяг Нармандыі Нармандыя Сцяг Англіі Англія
Камандуючыя
Сцяг Нармандыі Вільгельм Заваёўнік Сцяг Англіі Гаральд II Годвінсан
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарма́ндcкае заваява́нне А́нгліі (англ.: Norman conquest of England) — уварванне нарманаў на Брытанскія астравы пад кіраўніцтвам Вільгельма, герцага Нармандыі, і наступнае падпарадкаванне англійскага каралеўства. Галоўнымі падзеямі заваявання сталі: бітва пры Гастынгсе і каранаванне Вільгельма як караля Англіі. Падпарадкаванне Англіі нармандcкім войскам скончылася ў 10701075 гадах. У выніку на тэрыторыю Англіі былі перанесеныя класічныя формы феадалізму і ваенна-ленай сістэмы, створана цэнтралізаваная дзяржава з моцнай каралеўскай уладай. Узмацнілася арыентацыя краіны на кантынентальную Еўропу і яе ўцягнутасць у еўрапейскую палітыку, а традыцыйныя сувязі са Скандынавіяй значна паслабелі. Захоп таксама паўплываў на развіццё англійскае мовы і культуры.

Падзеі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці ў 1066 годзе караля Англіі Эдуарда Спаведніка (1042—1066) свае прэтэнзіі на карону прад'явіў герцаг Нармандыі Вільгельм II. Ён спасылаўся на вуснае абяцанне Гаральда, якога выбралі новым англійскім каралём, перадаць яму ўладу. Гаральд не адмаўляўся ад гэтага, але выконваць абяцанне не хацеў, бо даў яго пад прымусам. Пасля каранацыі Гаральда, Вільгельм пачаў падрыхтоўку дэсанта ў Англію. Пад канец верасня 1066 года нармандская армія (5 тысяч чалавек на 700 барках) перасекла праліў Ла-Манш. 14 кастрычніка 1066 года каля порта Гастынгс англійская армія была знішчана ўшчэнт. Кароль Гаральд загінуў падчас бітвы. Карона Англіі спачатку перайшла да Эдгара Этэлінга (унук Эдмунда II Жалезнабокага), але неўзабаве пад ціскам большасці магнатаў, была перададзена герцагу Нармандыі, які стаў каралём — Вільгельмам I Заваёўнікам (1066—1087).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • І. А. Еўтухоў. Слоўнік-даведнік «Страны и народы средневекового Запада». Мн. 2008

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]