Народная асвета (выдавецтва)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Народная асвета
Тып выдавецтва
Заснаванне 1 красавіка 1951
Заснавальнікі выдавецтва «Беларусь»
Размяшчэнне Мінск, пр. Пераможцаў, д. 11
Ключавыя постаці Ларыса Мінько
Галіна выдавецкая
Прадукцыя кнігі
Матчына кампанія Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Сайт www.narasveta.by

«Народная асвета» — беларускае дзяржаўнае кніжнае выдавецтва, заснаванае ў 1 красавіка 1951 года як спецыялізаванае прадпрыемства па выпуску вучэбнай літаратуры. З’яўляецца лідарам сярод выдавецтваў, якія выпускаюць беларускую вучэбную і вучэбна-метадычную літаратуру.

Асноўная дзейнасць накіраваная на выкананне дзяржаўнага заказу Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выданні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для школы. Выпускае сацыяльна значную літаратуру на замову Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Для паспяховай арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах, забяспечваючых атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, штогод выдаецца звыш 200 найменняў вучэбных кніг — падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, хрэстаматый, дыдактычных матэрыялаў, рабочых сшыткаў, метадычных дапаможнікаў, слоўнікаў, навукова-папулярнай і даведкавай літаратуры, а таксама кнігі, аддрукаваныя шрыфтам Брайля[1].

Зноскі

  1. Выданні «Народнай асветы»(недаступная спасылка). Kamunikat.org. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2014. Праверана 15 снежня 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]