Перайсці да зместу

Народная партыя (Сербія, 2017)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Народная партыя
Выява лагатыпа
Заснавальнік Вук Ераміч[d] і Міраслаў Алексіч[d]
Дата заснавання 22 кастрычніка 2017
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія кансерватызм
Сайт narodna.org.rs
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Народная партыя (сербск.: Народна странка/Narodna stranka) — правацэнтрычная палітычная партыя ў Сербіі. Ачольвае партыю Вук Ераміч.

Партыя была сфарміравана ў кастрычніку 2017 года пасля таго, як Ераміч пераарганізаваў Народны рух Сербіі, палітычную партыю, якую ўзначальваў Міраслаў Алексіч. Новая арганізацыя супрацоўнічала з Драганам Джыласам, Рухам свабодных грамадзян і Сербскай лявіцай, з якімі Народная партыя брала ўдзел у выбарах у гарадскую раду Бялграда 2018 года. Кааліцыя здабыла 19% галасоў жыхароў сталіцы. Затым партыя далучылася да Саюза за Сербію, кааліцыі, якую стварыў Джылас, дзеля арганізацыі масавых антыўрадавых пратэстаў пасля нападу на Борка Стэфанавіча ў лістападзе 2018 года. Партыя байкатавала парламенцкія выбары 2020 года, заявіўшы, што ўмовы галасавання не будуць свабоднымі і справядлівымі. Пазней Народная партыя стала сябрам арганізацыі Аб’яднанай апазіцыі Сербіі, якая існавала ў перыяд са жніўня 2020 года па студзень 2021 года, а потым і Аб’яднання дзеля перамогі Сербіі.

У такой кааліцыі партыя брала ўдзел ва ўсеагульных выбарах 2022 года і вылучыла Здраўка Понаша, тагачаснага сябра партыі, у якасці кандыдата ў прэзідэнты. Понаш не здолеў перамагчы ў выбарах, тым не менш партыя здабыла 12 месцаў у Скупшчыне, але праз спрэчкі кааліцыя была скасавана. З тых часоў Народная партыя ўтварыла ўласныя парламенцкія групы і ідэалагічна супрацьстаіць Сербскай прагрэсіўнай партыі. Партыя лічыцца ліберальна-кансерватыўнай, і не зважаючы на тое, што яна намінальна падтрымлівае далучэнне Сербіі да Еўрапейскага Саюза, але палягае, усё ж такі, на еўраскептычных пазіцыях і заўжды бароніць ваенны нейтралітэт краіны.