Народная скупшчына Рэспублікі Сербскай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Народная скупшчына Рэспублікі Сербскай

Seal of the Republika Srpska.svg

Stari dom jna - narodna skustina RS.JPG

Парламенцкая сістэма Двухпалатны
Дэпутатаў 83
Год заснавання 1991
Вэб-сайт http://www.narodnaskupstinars.net/

Народная Скупшчына Рэспублікі Сербскай (сербск.: Народна скупштина) — найвышэйшы заканадаўчы і канстытуцыйны орган у Рэспубліцы Сербскай. Скупшчына складаецца з 83 дэпутатаў, а парламенцкую большасць складаюць дэпутаты ад Саюзу незалежных сацыял-дэмакратаў, Дэмакратычнага народнага саюзу і Сацыялістычнай партыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Народная скупшчына была заснавана 24 кастрычніка 1991 года як Скупшчына сербскага народа ў Босніі і Герцагавіне[1]. Пасля сканчэння войны і падпісання Дейтанскага пагаднення Народная скупшчына ўзяла на сябе адказнасць за правядзенне патрэбных рэформаў і перабудову Рэспублікі. Да 2002 года дэпутаты Народнай скупшчыны абіраліся на тэрмін у два гады. Пасля 2002 года ў адпаведнасці са зменамі ў заканадаўствы іх сталі абіраць на чатыры гады.

У 2002 годзе была створана верхняя палата Народнай скупшчыны — Палата народаў[2]. У яе складзе 28 дэпутатаў, абіраных дэпутатамі Скупшчыны і муніцыпалітэтамі па нацыянальным прынцыпе: па 8 прадстаўнікоў ад баснійцаў, сербаў і харватаў і 4 дэпутата ад астатніх нацыянальных меншасцей. Палата народаў можа ветаваць кожны закон, прыняты Народнай скупшчынай, калі злічыць, што ён пагражае жыццёвым інтарэсам адной з абшчын[3].

Зноскі

  1. РЕПУБЛИКА СРПСКА — РТРС
  2. Энгельгардт Г. Н. Республика Сербская в Боснии и Герцеговине. Возникновение и эволюция (1990—2006 гг.). Диссертация на соискание ученой степени кандидата исторических наук. — М., 2015. — С. 206. Режим доступа: http://www.inslav.ru/sobytiya/zashhity-dissertaczij/2216-2015-engelgardt
  3. Энгельгардт Г. Н. Республика Сербская в Боснии и Герцеговине. Возникновение и эволюция (1990—2006 гг.). Диссертация на соискание ученой степени кандидата исторических наук. — М., 2015. — С. 223. Режим доступа: http://www.inslav.ru/sobytiya/zashhity-dissertaczij/2216-2015-engelgardt

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]