Народныя амбасады Беларусі
Народныя амбасады Беларусі | |
---|---|
![]() | |
Тып арганізацыі | палітычная арганізацыя[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 2020 |
belarusabroad.org |
Народныя амбасады Беларусі — праект беларускай дыяспары замежжа, заснаваны ў сувязі з непрызнаннем ёй афіцыйных вынікаў выбараў 9 жніўня 2020 года прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Iнiцыятыва па стварэнні Народных амбасад была часткай павесткі Сусветнага кангрэсу беларусаў 31 кастрычніка — 1 лістапада 2020 года і было замацавана ў яго рэзалюцыі. 10 снежня 2020 года ўжо дзейнічалі прадстаўніцтвы ў Бразіліі, Вялікабрытаніі, Германіі, Ірландыі, Іспаніі, Літве, Партугаліі, Славеніі, Украіне, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швецыі і Паўднёвай Карэі[1].
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Народныя амбасады створаны дзеля абароны правоў беларускіх грамадзян за мяжой, а таксама прадстаўніцтва інтарэсаў дэмакратычнай Беларусі. Рашэнне аб стварэнні Народнай амбасады прымаецца прадстаўнікамі беларускай дыяспары на падставе рэзалюцыі Сусветнага кангрэсу беларусаў i падтрымлiваецца Нацыянальным лідарам Святланай Ціханоўскай і Народным антыкрызісным кіраваннем.
Функцыi Народных амбасад[правіць | правіць зыходнік]
- Інфармаванне грамадскасці аб сітуацыі ў Беларусі.
- Наладжванне і падтрымка кантактаў з дзяржаўнымі органамі, грамадскімі аб’яднаннямі, прафсаюзамі, бізнэсовымі, навуковымі і культурнымі коламі за мяжой.
- Дапамога грамадзянам Беларусi, якія вымушаныя пакінуць сваю краіну.
Задачы[правіць | правіць зыходнік]
- Прадстаўніцтва дэмакратычнай Беларусі за мяжой, забеспячэнне яе інтарэсаў.
- Інфармаванне дзяржаўных ворганаў і шырокай грамадскасці краіны пра сітуацыю ў Беларусі
- Наладжванне і падтрыманне кантактаў з дзяржаўнымі ворганамі, грамадскімі з’яднаннямі, прафзвязамі, дзелавымі, навуковымі і культурнымі коламі, атрыманьне і перадача інфармацыі ворганам і арганізацыям.
- Дапамога суграмадзянам, змушаным пакінуць Беларусь (адаптацыя ў краіне, інфармацыя пра фонды дапамогі, тэрміновая матэрыяльная падтрымка).