Народны камісарыят дзяржаўнага кантролю БССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Народны камісарыят дзяржаўнага кантролю БССР
Выява лагатыпа
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя БССР
Дата стварэння 16 лістапада 1940
Дата скасавання 26 сакавіка 1946
Заменена на Міністэрства дзяржаўнага кантролю БССР
Вышэйшае ведамства Савет Народных Камісараў БССР

Наро́дны камісарыя́т дзяржа́ўнага кантро́лю Белару́скай ССР быў утвораны 16 лістапада 1940 года на базе Камісіі савецкага кантролю пры СНК БССР.

У адпаведнасці з Палажэннем аб Народным камісарыяце дзяржаўнага кантролю Беларускай ССР, зацверджаным 13 студзеня 1941 года СНК БССР, Наркамат дзяржкантролю быў абавязаны кантраляваць улік і расходаванне дзяржаўных грашовых сродкаў і матэрыяльных каштоўнасцяў дзяржаўнымі, кааператыўнымі і грамадскімі арганізацыямі і прадпрыемствамі, а таксама правяраць выкананне рашэнняў Урадаў Саюза ССР і Беларускай ССР.

У перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі Беларусі Наркамат дзяржкантролю БССР быў эвакуіраваны ў горад Маскву. Ён аднавіў сваю дзейнасць на вызваленай тэрыторыі рэспублікі ўжо ў лютым 1944 года.

У сакавіку 1946 года Наркамат дзяржкантролю БССР быў перайменаваны ў Міністэрства дзяржаўнага кантролю БССР.

Наркам[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]