Народны камісарыят камунальнай гаспадаркі БССР
Выгляд
| Народны камісарыят камунальнай гаспадаркі Беларускай ССР | |
|---|---|
| скарочана — Наркамгас БССР | |
| | |
Агульная інфармацыя |
|
| Краіна | |
| Юрысдыкцыя | Беларуская ССР |
| Дата стварэння | 25 ліпеня 1931 |
| Папярэдняе ведамства | Галоўнае ўпраўленне камунальнай гаспадаркі пры Савеце Народных Камісараў БССР |
| Дата скасавання | 26 сакавіка 1946 |
| Заменена на | Міністэрства камунальнай гаспадаркі БССР |
| Вышэйшае ведамства | Савет Народных Камісараў БССР |
Наро́дны камісарыя́т камуна́льнай гаспада́ркі Белару́скай ССР быў утвораны 25 ліпеня 1931 года на базе Галоўнага ўпраўлення камунальнай гаспадаркі пры Савеце Народных Камісараў БССР. З 1946 года пераўтвораны ў Міністэрства камунальнай гаспадаркі БССР.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З моманту ўтварэння БССР і да 1930 года камунальнай гаспадаркай кіраваў Народны камісарыят унутраных спраў БССР. 15 снежня 1930 года ён ліквідуецца і ствараецца самастойнае Галоўнае ўпраўленне камунальнай гаспадаркі.
Наркамы
[правіць | правіць зыходнік]- Нічыпар Аксючыц (1931—1932[1])
- Емяльян Жуковіч (1932[1]—1934)
- Пётр Амбражунас (1934—1936)
- Самуіл Васерман (1936[2]—1937)
- Васіль Забела (1938[3]—1941)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Пастанова Прэзідыума ЦВК БССР ад 23 ліпеня 1932 г. «Аб вызваленні т. Аксючыца Н. Л. ад абавязкаў Народнага Камісара Камунальнай Гаспадаркі і аб прызначэнні Народным Камісарам Камунальнай Гаспадаркі т. Жуковіча Е. П.» // Збор законаў і загадаў Рабоча-сялянскага ўраду Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — Мн.: 1932. — № 62. — С. 17.
- ↑ Пастанова Прэзідыума ЦВК БССР ад лістапада 1936 г. «Аб прызначэнні тав. Васермана С. І. Народным камісарам камунальнай гаспадаркі БССР» // Збор законаў і распараджэнняў Рабоча-сялянскага ўрада Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — Мн.: 1936. — № 62. — С. 17—18.
- ↑ Пастанова Прэзідыума ЦВК БССР ад 9 ліпеня 1938 г. «Аб прызначэнні тав. Забела В. С. Народным Камісарам Камунальнай Гаспадаркі БССР» // Збор законаў і распараджэнняў Рабоча-сялянскага ўрада Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — Мн.: 1938. — № 12. — С. 7.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР (1956—1991). Ч. 2. — Мн., 2000. — С. 178—188.