Народны камісарыят лясной прамысловасці БССР
Выгляд
| Народны камісарыят лясной прамысловасці Беларускай ССР | |
|---|---|
| скарочана — Наркамлеспрам | |
| | |
| Будаўніцтва будынка Наркамлесу ў 1937 годзе | |
Агульная інфармацыя |
|
| Краіна | |
| Юрысдыкцыя | Беларуская ССР |
| Дата стварэння | 25 снежня 1936 |
| Папярэдняе ведамства | Упраўленне ўпаўнаважанага Народнага камісарыята лясной прамысловасці СССР пры СНК БССР |
| Дата скасавання | 26 сакавіка 1946 |
| Заменена на | Міністэрства лясной прамысловасці БССР |
| Вышэйшае ведамства | Савет Народных Камісараў БССР |
Наро́дны камісарыя́т лясно́й прамысло́васці Белару́скай ССР быў утвораны ў снежні 1936 года[1]. Размяшчаўся ў будынку на рагу вуліц Карла Маркса і Камсамольскай[2].
У функцыі камісарыята ўваходзіла кіраўніцтва нарыхтоўкай і сплавам лесу, лесапільнай, дрэваапрацоўчай, мэблевай, фанернай, запалкавай, лесахімічнай прамысловасцю, забеспячэннем прадпрыемстваў галіны тэхнічнымі матэрыяламі, механізмамі, запчасткамі, машынамі.
Наркамы
[правіць | правіць зыходнік]- Іосіф Іванавіч Рыжыкаў (1937 — 1938)
- Вульф Гайсін (1938[3] — 1941)
- Рыгор Лахтанаў (1941 — 1945)
- Сцяпан Пыж (1945 — 1946)
Зноскі
- ↑ Пастанова Прэзідыума ЦВК БССР «Аб стварэнні ў Беларускай ССР народных камісарыятаў лёгкай, харчовай, лясной прамысловасці, збожжавых і жывёлагадоўчых саўгасаў» // СЗ БССР. — Мн.: 1936. — № 34. — С. 193.
- ↑ Спіс абанентаў менскай АТС. 1938
- ↑ Інфармацыйнае паведамленне аб пасяджэнні першай сэссіі Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання 28 ліпеня 1938 года // Звязда. — 1938. — № 174. — С. 1. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2021.