Народны камісарыят рабоча-сялянскай інспекцыі РСФСР
Народны камісарыят рабоча-сялянскай інспекцыі РСФСР | |
---|---|
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Дата стварэння | 1920 |
Папярэдняе ведамства | Q4313344? |
Дата скасавання | 11 лютага 1934 |
Заменена на | Камісія савецкага кантролю |
Вышэйшае ведамства | Савет Народных Камісараў СССР |
Народны камісарыят рабоча-сялянскай інспекцыі РСФСР (РСІ, Рабкрын) — орган дзяржаўнага кантролю ў Савецкай Расіі ў 1920—1934 гг.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Паводле дэкрэта УЦВК ад 7 лютага 1920 г. Наркамат дзяржаўнага кантролю РСФСР рэарганізаваны ў Народны камісарыят РСІ. Ён ажыццяўляў кантроль за дзейнасцю ўсіх органаў дзяржаўнага і гаспадарчага кіравання, грамадскіх арганізацый, за ўлікам і захаваннем дзяржаўнай маёмасці, вёў барацьбу з бюракратызмам, распрацоўваў планы скарачэння дзяржаўнага апарату, праводзіў фінансавыя рэвізіі, абследаванні, праверкі выканання планаў матэрыяльнага забеспячэння гаспадарчых дагавораў, каштарысаў і інш. У 1920—1922 гг. да стварэння органаў пракуратуры адной з важнейшых функцый РСІ быў кантроль за выкананнем савецкага заканадаўства.
На аснове дагавора ад 16 студзеня 1921 г. аб ваенным і гаспадарчым саюзе паміж ССРБ і РСФСР заключана пагадненне паміж адпаведнымі наркаматамі. Народны камісарыят РСІ ССРБ з’яўляўся органам дзяржаўнага кантролю на яе тэрыторыі, а таксама паўнамоцным прадстаўніком Народны камісарыят РСІ РСФСР, атрымаў рэвізійна-інспекцыйныя правы ў адносінах да ўсіх устаноў, якія знаходзіліся на тэрыторыі савецкай Беларусі, але падпарадкоўваліся дзяржаўным органам РСФСР.
Народныя камісары[правіць | правіць зыходнік]
- Іосіф Вісарыёнавіч Сталін (24 лютага 1920 — 6 мая 1922)
- Аляксандр Дзмітрыевіч Цюрупа (6 мая 1922 — 28 красавіка 1923)
- Валяр’ян Уладзіміравіч Куйбышаў (28 красавіка — 6 ліпеня 1923)
- Аляксей Сямёнавіч Кісялёў (7 ліпеня 1923 — 2 лютага 1924)
- Мікалай Міхайлавіч Швернік (2 лютага 1924 — 30 лістапада 1925)
- Нічыпар Ільіч Ільін (30 лістапада 1925 — 10 сакавіка 1934)
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кушнер, В. Рабоча-сялянская інспекцыя / Васіль Кушнер // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 27. — ISBN 985-11-0214-8.