Народны інструментальны ансамбль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Народны інструментальны ансамбль — устойлівая група народных музыкантаў, аб'яднаных сумесным выкананнем. Народныя вызначэнні на Беларусі — музыкі, музыка, капэла, кампанія, гурт, скамарохі. Назва «траістая музыка», вядомая ў спецыяльнай літаратуры, у нар. асяроддзі не выяўлена. Ансамблевая ігра, якая суправаджала вяселлі, ігрышчы і іншыя народныя святкаванні,— адна з даўніх форм бел. нар. выканальніцтва.

Традыцыйныя народны інструментальны ансамбль невялікага складу (з 2 — 4 інструментаў). Некаторыя з папулярных у мінулым інструментальных саставаў (дуда і скрыпка, скрыпка і вугольнік, скрыпка і басэтля, 3 скрыпкі і інш.) зніклі з ужытку. У наш час ёсць ансамблі з інструментаў адной групы (2 скрыпкі; скрыпка і балалайка; скрыпка і цымбалы) і розных (скрыпка і бубен; гармонік і скрыпка; скрыпка і кларнет; цымбалы і гармонік; скрыпка, цымбалы, гармонік і турэцкі барабан і інш.). У цэнтр. і зах. рэгіёнах Беларусі пашыраны ансамблі большага складу — «аркестры» (скрыпкі, гармонік, балалайка, кларлет, барабан і бразготка; скрыпкі, цымбалы, баян, кларнет, бубен і інш.). Існуюць нар. духавыя аркестры, якія, як і «аркестры», часцей сустракаюцца ў невялікіх гарадах, пасёлках, вялікіх вёсках і абслугоўваюць значную тэрыторыю. Рэпертуар Н. і. а. ўключае вясельныя маршы, традыцыйныя і сучасныя танцы і песні. У ансамблі дакладна вызначаны функцыі кожнага выканаўцы: напр., у ансамблі з дзвюх скрыпак і бубна першы скрыпач «трымае вярхі», другі — «туруе» (суправа-джае), бубніст— «паддае тахціку» (ад-бівае такт), «выбівае рытм»; у ансамблі са скрыпкі і цымбалаў скрыпач «вядзе матыў», цымбаліст спалучае меладычна-падгалосачную, рытмічную і гарманічную функцыі. У Н. і. а. рэалізуюцца розныя прынцыпы спалучэння ансамблевых галасоў — поліфанічны (падгалосачнага, кантрастнага відаў) і гамафонна-гарманічны з элементамі скрытйі паліфаніі. Гэтыя прынцыпы фарміраваліся ў залежнасці ад мясцовых традыцый песенна-харавога шматгалосся, тыпу ансамбля і жанру музыкі, якая выконваецца. У апошні час назіраецца тэндэнцыя да значнай рухомасці ансамблевых саставаў, якая абумоўлена знікненнем многіх традыцыйных інструментаў, актыўным асваеннем нар. музыкантамі новых (баяна, акардэона, саксафона, электрагітары), спалучэннем у адным ансамблі традыцыйных нар. інструментаў з прафесійнымі (напр., гармонік, труба, бубен; увядзенне ў склад пар. духавога аркестра скрыпкі і гармоніка), пашырэннем мяшаных вакалына-інструментальных ансамбляў.