Народ (1927)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Заснавана 18 жніўня 1927
Спыненне публікацый ліпень 1929
Мова беларуская
Галоўны офіс

«Народ» — газета, орган Беларускай сялянскай партыі. Выдавалася з 18 жніўня 1927 да ліпеня 1929 у Вільні на беларускай мове. Рэдактар М. Станкевіч, з № 3 — Б. Станкевіч.

Адлюстроўвала палітычную пазіцыю правацэнтрысцкай групіроўкі ў беларускім нацыянальна-вызваленчым руху Заходняй Беларусі. Апублікавала шэраг артыкулаў па праблемах беларускага вызваленчага руху («Не дадзімся збіць з Беларускай дарогі» М. Пронскага, «Беларускі рух і бальшавікі», «Дзе выхад?» і інш.). Надрукавала выступленне ў сейме дэпутата ад Навагрудскай акругі Янкі Станкевіча, крытычны артыкул «Польскае вучыцельства ў Заходняй Беларусі», нататкі пра Паўночны кірмаш і мастацкую выстаўку ў Вільні, рэцэнзію на падручнік Станіслава Любіч-Маеўскага, ліст Аляксандра Каўша. Друкавала паэму «Новая зямля» Якуба Коласа, у беларускім перакладзе аповесць «Абарона зямлі» Уладзіслава Рэйманта.

Выйшла 25 нумароў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.