Перайсці да зместу

Нарсіс Дыяс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нарсіс Дыяс
фр.: Narcisse Díaz de la Peña
Фатаграфія
Дата нараджэння 21 жніўня 1807(1807-08-21)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лістапада 1876(1876-11-18)[3][4][…] (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Eugène Diaz[d]
Род дзейнасці мастак, літограф
Жанр пейзаж
Мастацкі кірунак Barbizon school[d]
Уплыў на Camille Magnus[d]
Член у
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарсіс Дыяс (Нарсіс Віргіліа Дыяс дэ ла Пенья фр. Narcisso Virgilio Díaz de la Peña, 20 жніўня 1807, Бардо — 18 лістапада 1876, Ментона) — французскі мастак, прадстаўнік барбізонскай школы.

Жыццё і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і іспанскіх эмігрантаў; асірацеў у 10-гадовым узросце. Выхоўваўся ў Белеўю каля Парыжа пратэстанцкім святаром. Пасля таго як быў укушаны змяёй, страціў нагу. Як мастак быў самавукам, першапачаткова займаўся роспісам па фарфоры.

Пад уплывам жывапісу Эжэна Дэлакруа далучыўся да рамантычнага кірунку ў жывапісе. Асабліва старанна мастак вывучаў творчую манеру Антоніа да Карэджа. Упершыню выставіў на Парыжскім салоне свае пейзажныя палотны, зробленыя ў ваколіцах французскай сталіцы і ў лесе Фантэнбло. Пейзажы з’яўляліся сталай і галоўнай тэмай усёй творчасці мастака. У іх ён часта ўносіў міфалагічны ці рамантычны элемент (сцэнкі з німфамі, амурамі, кентаўрамі, цыганамі і г. д.). У 1844 годзе на Парыжскім салоне выставіў сваю карціну «Здабыццё радзімы чэхамі», прысвечаную легендарнай гісторыі Чэхіі.

У 1837 годзе далучыўся да мастакоў-барбізонцаў. Быў сябрам такіх жывапісцаў, як Тэадор Русо, Ж.-Ф.Міле, Гюстаў Курбэ. З апошнім у 1862 годзе здзейсніў паездку «на эцюды» да ўзбярэжжа Нармандыі. Дыяз падтрымліваў сяброўскія адносіны таксама і са шматлікімі імпрэсіяністамі. У яго позніх працах таксама адчуваецца ўплыў імпрэсіянізму. Нягледзячы на сваіх шматлікіх сяброў-імпрэсіяністаў, ён не быў удзельнікам першай выставы мастакоў-імпрэсіяністаў у 1874 годзе ў Парыжы, магчыма, з-за яго хваробы «хранічнага бранхіту» (сухоты): хваробы, ад якой ён памёр.

Зноскі

  1. а б https://archives.bordeaux-metropole.fr/ark:/75241/vta605cb2ad6fdb420d/daoloc/0/96
  2. Czech National Authority Database Праверана 29 ліпеня 2023.
  3. Narcisse Virgile Diaz de la Peña
  4. Narcisse Virgilio Diaz de La PeñaOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.