Нарыманаўскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нарыманаўскі раён
Наримановский район
Герб
Герб
Краіна Расія
Уваходзіць у Астраханская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Нарыманаў
Дата ўтварэння 1931
Насельніцтва (2016) 47 668 чал,
Шчыльнасць 7,78 чал./км²
Нацыянальны склад рускія, казахі, астраханскія татары
Плошча 6 125,45 км²
Нарыманаўскі раён на карце
Часавы пояс Маскоўскі час[1] і Самарскі час[1]
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Нарыманаўскі раён на Вікісховішчы

Нарыма́наўскі раён — раён у складзе Астраханскай вобласці, які знаходзіцца на захад ад яе адміністрацыйнага цэнтра. Уключае 11 сельскіх саветаў і гарадское паселішча горад Нарыманаў.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раён размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Астраханскай вобласці. На захадзе ён мяжуе з Рэспублікай Калмыкія, з якой ідзе тэрытарыяльная спрэчка за тры ўчасткі зямлі каля рэгіянальнай мяжы. Нарыманаўскі раён займае плошчу 6 125 км². Раён з'яўляецца часткай Прыкаспійскай нізіны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Нарыманаўскі раён быў створаны ў 1931 годзе як татара-нагайская нацыянальная адміністрацыйная адзінка.

Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

Найбуйнейшы населены пункт раёна і яго адміністрацыйны цэнтр — горад Нарыманаў (11 139 чал.), які стаіць на беразе Волгі на паўночным усходзе раёна. Сярод іншых буйных паселішчаў раёна можна вылучыць Старакучарганаўку (6 343 чал.), Салянку (5 332 чал.), Трусава (1 738 чал.) — сёлы, якія прымыкаюць да гарадской мяжы Астрахані і функцыянуюць як яе прыгарады.

  1. 1,0 1,1 (unspecified title) — 2016.