Нар’ян-Мар
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нар’ян-Мар — горад (з 1935 года) у Расіі, сталіца Ненецкай аўтаномнай акругі. Насельніцтва 21,3 тыс. чал. (2010). Горад размешчаны ў нізоўях ракі Пячоры, за 110 км ад Баранцава мора. Адлегласць ад Масквы да Нар’ян-Мара — 1500 км, ад Архангельска да Нар’ян-Мара — 660 км. Найбліжэйшая чыгуначная станцыя — Усінск, знаходзіцца на адлегласці 350 км.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Марскі порт і рачная прыстань. Лесапільныя заводы, рыбакамбінат, маслазавод, іншыя прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Краязнаўчы музей. Канцавы пункт газаправода Васілкава—Нар’ян-Мар.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нар’ян-Мар