Насельніцтва Брэста
Насельніцтва Брэста на 1 студзеня 2020 года склала 339 700 чалавек. Брэст — найбуйнейшы горад Брэсцкай вобласці і шосты па колькасці насельніцтва ў Рэспубліцы Беларусь пасля Мінска, Гомеля, Віцебска, Магілёва і Гродна. За 1959—2019 гады колькасць насельніцтва горада вырасла амаль у 5 разоў.[1]
|
|
|
|
Нацыянальны склад па перапісе 2009 года | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
усяго (2009) | беларусы | рускія | украінцы | палякі | армяне | |||||
309 764 | 254 413 | 82,13% | 33 066 | 10,67% | 12 882 | 4,16% | 2996 | 0,97% | 282 | 0,09% |
яўрэі | татары | азербайджанцы | літоўцы | немцы | ||||||
234 | 0,08% | 225 | 0,07% | 157 | 0,05% | 105 | 0,03% | 102 | 0,03% | |
молдоване | туркмены | узбекі | грузіны | кітайцы | ||||||
99 | 0,03% | 97 | 0,03% | 70 | 0,02% | 65 | 0,02% | 49 | 0,02% | |
Нацыянальны састаў па перапісе 1959 года[18] | ||||||||||
усяго (1959) | беларусы | рускія | украінцы | палякі | яўрэі | |||||
73 614 | 39 208 | 53,26% | 25 071 | 34,06% | 5402 | 7,34% | 1888 | 2,56% | 1315 | 1,79% |
Нараджальнасць, смяротнасць, натуральны прырост
[правіць | правіць зыходнік]У 2018 годзе ў Брэсце нарадзілася 3899 і памерла 2888 людзей (у тым ліку 8 ва ўзросце да 1 года). Натуральны прырост склаў 1011 чалавек. Каэфіцыент нараджальнасці (у пераліку на 1000 людзей) у 2018 году склаў 11,2, каэфіцыент смяротнасці — 8,3, натуральны прырост — 2,9. Нараджальнасць у Брэсце крыху большая за сярэдняю па вобласці (11,1), смяротнасць — значна ніжэйшая за сярэдняю па вобласці (12,7). У параўнанні з іншымі абласнымі цэнтрамі нараджальнасць у Брэсце самая высокая, смяротнасць — самая нізкая. Нараджальнасць у некаторых гарадах і гарадскіх пасёлках вобласці вышэй, чым у Брэсце (Давыд-Гарадок, Жабінка, Іванава, Маларыта, Ружаны). Сярод гарадоў і гарадскіх пасёлкаў вобласці смяротнасць ніжэй, чым у Брэсце, у 2018 году была зафіксавана толькі ў Івацевічах (7,9) і Століне (7). Натуральны прырост вышэй, чым у Брэсце, быў толькі ў Іванова (5,2), Маларыце (5,1) і Століне (4,5)..
Узровень нараджальнасці ў Брэсце дасягнуў максімуму ў XXI веку ў 2014—2016 гадах (14,1—14,2), колькасць народжаных дзяцей у Брэсце ў гэтыя гады была амаль на тысячу вышэй, чым у 2018 году (4718 у 2014, 4781 у 2015 і 4861 у 2016). Ваганні смяротнасці ў 2010-х гадах былі нязначнымі (ад 8,2 да 8,9), колькасць якіх памерлі ў горадзе вагалася ад 2762 (2015 год) да 2913 (2017 год). У горадзе захоўваецца естественный прырост, хоць у 2015 і 2016 гадах ён превышал 2 тысячы людзей штогод і скараціўся ўдвая да 2018 году.
2005 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
нарадзілася | 3111 | 3931 | 3959 | 3992 | 4204 | 4566 | 4585 | 4718 | 4781 | 4864 | 4329 | 3899 |
памерла | 2701 | 2715 | 2777 | 2801 | 2932 | 2762 | 2857 | 2787 | 2762 | 2800 | 2913 | 2888 |
натуральны прырост | +410 | +1216 | +1182 | +1191 | +1272 | +1804 | +1728 | +1931 | +2019 | +2064 | +1416 | +1011 |
Натуральны прырост у Брэсце меншы ад прыросту міграцыйнага, г.з. насельніцтва горада расце ў асноўным за рахунак унутраных і вонкавых міграцый.
Узроставыя групы
[правіць | правіць зыходнік]На 1 студзеня 2019 года ў Брэсце было 19,1% насельніцтва ва ўзросце меншым ад трудаздольнага, 60,6% у трудаздольным узросце, 20,3% ва ўзросце старшым ад трудаздольнага. Доля насельніцтва трудаздольнага ўзросту ў Брэсце адна з самых высокіх у вобласці.
Жанчыны і мужчыны
[правіць | правіць зыходнік]На 1 студзеня ў Брэсце пражывала 162 224 мужчыны (46,3%) і 188 392 жанчыны (53,7%). На 1000 мужчын прыходзілася 1161 жанчына. Доля жанчын у Брэсце большая за сярэдняю па вобласці (52,9%), але ніжэйшая, чым у Баранавічах, Пінске і некаторых іншых гарадах вобласці.
Міграцыя
[правіць | правіць зыходнік]Унутраная міграцыя з'яўляецца асноўнай крыніцай росту колькасці насельніцтва Брэста. У 2010—2018 гадах у Брэст штогод прыязджала на 1780—3824 чалавека больш, чым выязджала з горада ў іншыя раёны вобласці і Рэспублікі Беларусь і за мяжу:
2005 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прыбыла | 6050 | 6868 | 9206 | 7865 | 7240 | 7312 | 7576 | 8078 | 8390 | 7972 | 8184 | 7865 |
выбыла | 5158 | 4884 | 4837 | 4075 | 3416 | 3608 | 4798 | 5298 | 5913 | 6192 | 6009 | 5836 |
міграцыйны прырост | +892 | +1984 | +4369 | +3790 | +3824 | +3704 | +2778 | +2780 | +2477 | +1780 | +2175 | +2029 |
У 2018 годзе Брэст і Брэсцкі раён былі адзінымі адміністрацыйнымі адзінкамі Брэсцкай вобласці з міграцыйным прыростам, у астатніх назіралася большая эміграцыя.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа Архівавана 31 жніўня 2021.
- ↑ Брест. Путешествие сквозь века — 2003.
- ↑ а б в https://web.archive.org/web/20071215210620/http://www.brest.by/city.php?gid=61
- ↑ а б в http://www.brest.by/city.php?gid=61 Архівавана 15 снежня 2007.
- ↑ а б в г http://city.brest.by/article_in.php?tc=3&tc2=27&id=67 Архівавана 14 лістапада 2007.
- ↑ а б в г https://web.archive.org/web/20071114220336/http://city.brest.by/article_in.php?tc=3&tc2=27&id=67
- ↑ http://otpusk-info.ru/journey/dictionary/geographic-names/fc/slovar-193-6.htm#zag-730
- ↑ Словарь современных географических названий / под ред. В. М. Котляков — 2003. — 832 с.
- ↑ Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ https://web.archive.org/web/20100918054456/http://belstat.gov.by/homep/ru/publications/population/2010/sbornik_population_2010.rar
- ↑ http://belstat.gov.by/homep/ru/indicators/regions_current_data/vol_1/11.pdf Архівавана 3 красавіка 2014.
- ↑ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2015. Праверана 5 красавіка 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2016. — С. 5.
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа Архівавана 5 чэрвеня 2021. — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2017. — С. 5.
- ↑ Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа Архівавана 5 снежня 2021. — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2018. — С. 5.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2019. Праверана 5 красавіка 2021.
- ↑ Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа Архівавана 30 красавіка 2021. — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
- ↑ НАРБ. Ф. 30, оп. 5, д. 7304, л. 4.