Перайсці да зместу

Насельніцтва КНДР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Насельніцтва КНДР
Выява
Краіна
Месцазнаходжанне
Has census 2008 North Korean census[d], 1993 North Korean census[d] і 2018 North Korean census[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Дынаміка колькасці насельніцтва дзвюх Карэй (1910—2016)

Па колькасці насельніцтва (25 млн чал.) КНДР удвая меншая за Рэспубліку Карэю. У аб’яднанай Карэі пражывала б каля 72 млн чалавек. Выключна монаэтнічная краіна. Дзяржаўная мова карэйская. Большасць насельніцтва атэісты, папулярныя будызм, нацыянальная рэлігія чхандагё, хрысціянства. Дзве траціны насельніцтва жыве ў гарадах, найбуйнейшыя з якіх — Пхеньян, Хамхын, Чханджын.

Полава-ўзроставая піраміда КНДР. Для краіны характэрнае простае ўзнаўленне насельніцтва

За першыя два дзесяцігоддзі ХХІ стагоддзя насельніцтва вырасла толькі на 2,5 млн, а у 1990-х на дынаміку адмоўна паўплываў вялікі голад 1995—1997. У ХХІ стагоддзі паўночныя карэйцы працягваюць адчуваць недахоп харчавання, і калі голад быў у цэлым пераможаны, то недахоп бялкоў і тлушчаў нікуды не знік.[1]

У канцы 2010-х насельніцтва паступова расце, прырост складае каля 5 чалавек на 1000 (нараджальнасць каля 14, смяротнасць — 9). Сумарны каэфіцыент нараджальнасці даволі высокі (1,98). Да станоўчага боку дэмаграфічнага партрэта паўночнага карэйца адносяцца вельмі рэдкія разводы; адмоўныя бакі — вельмі познае ўступленне ў шлюб праз працяглую вайсковую службу, доўгія гадзіны знясільваючай палітпрацы, абмежаванасць жыллёвай плошчы (дзве траціны насельніцтва жывуць у двухпакаёвых кватэрах сем’ямі ў некалькі пакаленняў). Сярэдняя працягласць жыцця складае 71 год і гэта даволі някепскі паказчык для краіны з нізкімі прыбыткамі. Да таго ж смяротнасць паводле прычын — сардэчна-сасудзістыя захворванні і анкалогія — блізкая да развітых краін. Сярэдні ўзрост — 34 гады, доля дзяцей і падлеткаў да 15 гадоў складае 20 %.[2]

Эміграцыі амаль не адбываецца. Асноўная маса сучасных эмігрантаў — малаадукаваныя жанчыны з памежных з Кітаем вёсак, што з’язджаюць на заробкі ў Кітай. Такім чынам, эміграцыя носіць пераважна эканамічны, а не палітычны характар.[3]

Этнічны склад

[правіць | правіць зыходнік]
Паўночныя карэйцы пазуюць на фоне палаца Кымсусан

Амаль усё насельніцтва — карэйцы, маюцца нязначныя кітайская і японская меншасці.

Дзяржаўная мова карэйская. Карэйская мова ў розных частках паўвострава мае свае дыялекты. Літаратурная норма («культурная мова») КНДР распрацавана на аснове пхеньянскага дыялекту, паўднёвакарэйская «стандартная мова» на базе сеульскага дыялекту лічыцца вульгарнай праз вялікую колькасць запазычанняў з кітайскай і англійскай.

На дзяржаўным узроўні як сапраўдная камуністычная дзяржава КНДР вызнае атэізм; рэлігійнасць не ухваляецца, некаторыя канфесіі пераследуюцца. Вернікі (а такія, безумоўна, ёсць) пераважна анімісты, будысты і прыхільнікі канфуцыянства, хрысціяне. Ёсць прыхільнікі (каля 2,8 млн чал.) нацыянальнай сінкрэтычнай рэлігіі чхандагё — рэлігія нябеснага шляху, амаль што афіцыйная.

Размяшчэнне і рассяленне

[правіць | правіць зыходнік]
Галоўная вуліца Хамхына — другога па велічыні горада КНДР

Сярэдняя шчыльнасць 198 чал/км² — у тры з паловай большая чым у сярэднім па планеце і ў два з паловай меншая, чым у паўднёвага суседа. Найбольш густа заселены заходнія раўніны і ўзбярэжжа (да 300—400 чал/км²), на ўсходнім узбярэжжы дзве плямы павышанай гушчыні — Хамхын і Вансан з іх ваколіцамі; найменш шчыльна заселены горныя раёны, асабліва на мяжы з Кітаем. У гарадах пражывае 62 % насельніцтва (2018).[4] Найбуйнейшыя гарады: Пхеньян (3 млн чал), Хамхын (утварае агламерацыю з Хэнамам агульнай колькасцью каля 770 тыс. жыхароў), Чханджын, Нампхо, Хэджу, Сіныйджу, Вансан.

Зноскі