Насельніцтва Чарнагорыі
Насельніцтва Чарнагорыі | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Has census | 2023 Montenegro census[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У пачатку ХХІ стагоддзя насельніцтва Чарнагорыі складае каля 620 тысяч жыхароў. Гэта самая маланаселеная краіна Балканскага паўвострава. Пераважае славянскае насельніцтва. Для чарнагорцаў характэрны дуалізм нацыянальнай свядомасці: яны і сербы, і чарнагорцы адначасова; а чарнагорская мова лічыцца варыянтам сербскай. Рэлігія ў асноўным праваслаўе. Падгорыца — сталіца і найбуйнейшы горад у краіне, Цэтынэ — былая каралеўская сталіца, гістарычны і культурны цэнтр.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Перапісы 2003 і 2011 зарэгістравалі практычна адную і тую ж колькасць насельніцтва — 620 тыс. чалавек. Бягучыя ацэнкі канца 2010-х даюць прыблізна тую самую лічбу. Для Чарнагорыі характэрна невялікая перавага нараджальнасці над смяротнасцю (11,9 і 10,4 на 1000 адпаведна) і адмоўны міграцыйны баланс, што сумарна забяспечвае ледзь заўважную адмоўную міграцыйную дынаміку. Як і паўсюль у Еўропе, насельніцтва Чарнагорыі старэе. Сярэдняму чарнагорцу сёння (2019) 39 гадоў.[1]
Нацыянальны склад
[правіць | правіць зыходнік]Нацыянальны склад насельніцтва паводле вынікаў перапісу 2011:
- чарнагорцы — 44,98 %
- сербы — 29,73 %
- баснійцы — 8,65 %
- албанцы — 4,91 %
- славяне-мусульмане¹ — 3,31 %
- цыганы — 1,01 %
¹ — чарнагорцы і сербы, якія вызнаюць іслам
Менш за 1 %: харваты — 0,97 %, сербы-чарнагорцы — 0,34 %, югаславы — 0,19 %.
Нягледзячы на тое, што фармальна Чаргагорыю можна назваць шматнацыянальнай дзяржавай; чарнагорцы, сербы, баснійцы, славяне-мусульмане, харваты, югаславы размаўляюць на розных дыялектах адной і той жа мовы і вызнаюць розныя рэлігія. Не дзіва, што для жыхароў такой краіны характэрна падвоенасць (а часам і патроенасць!) нацыянальнай свядомасці, а суадносіны сербаў і чарнагорцаў змяняюцца ад перапісу да перапісу, уважаючы на палітычную сітуацыю і ідэалагічныя трэнды. Жыхары краіны, што нарадзіліся пасля распаду вялікай Югаславіі, пры самавызначэнні аддаюць перавагу чарнагорскай мове і ідэнтычнасці.
Мовы
[правіць | правіць зыходнік]Афіцыйная мова ў Чарнагорыі — чарнагорская. Родныя мовы (паводле таго ж перапісу):
- сербская мова — 42,88 %
- чарнагорская мова — 36,97 %
- баснійская мова — 5,33 %
- албанская мова — 5,03 %
- сербскахарвацкая мова — 2,03 %
Чарнагорская, сербская, харвацкая і басннійская мовы — унармаваныя, узаемазразумелыя варыянты сербскахарвацкай мовы.
Рэлігійны склад
[правіць | правіць зыходнік]Становішча Чарнагорыі на цывілізацыйным разломе абумовіла суіснаванне тут усходняй і заходняй галін хрысціянства, а яшчэ і ісламу. Доўгі вопыт мірнага жыцця поплеч не дазволіў рэлігійнай напружанасці вылілацца ў гвалт нават падчас Баснійскай вайны (1991–95). Канфесійны склад насельніцтва (перапіс 2011):
- праваслаўе — 72,07 % (пераважна сербская праваслаўная царква)
- іслам — 19,11 %
- каталіцтва — 3,44 %
- атэізм — 1,24 %
Чарнагорская праваслаўная царква адносіцца да ліку не прызнаных Сусветным саборам праваслаўных цэркваў. Дзякуючы значнай мусульманскай меншасці, іслам у 2012 быў прызнаны афіцыйнай рэлігіяй, што абавязвае шпіталі, вайсковыя часці і і т.п.мець халяльнае меню; дае жыхарам краіны магчымасць атрымаць пятніцу выходным, жанчынам — насіць хусткі ў грамадскіх установах і інш.
Размяшчэнне і рассяленне
[правіць | правіць зыходнік]У Чарнагорыі досыць невысокая па еўрапейскіх мерках шчыльнасць насельніцтва. Найбольшая гушчыня характэрна для паўднёвых і паўднёва-заходніх раёнаў краіны, слаба заселеныя горныя ўсходнія раёны. У гарадах жыве каля 2/3 насельніцтва краіны. Чацвёртая частка чарнагорцаў пражывае ў сталічнай агламерацыі.
№ | Горад | Абшчына | Нас. | № | Горад | Абшчына | Нас. | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Падгорыца Нікшыч |
1 | Падгорыца | Падгорыца | 150,977 | 11 | Рожае | Рожае | 9,422 | Плеўля Цэтынэ |
2 | Нікшыч | Нікшыч | 56,970 | 12 | Ціват | Ціват | 9,367 | ||
3 | Плеўля | Плеўля | 19,136 | 13 | Даброта | Котар | 8,189 | ||
4 | Цэтынэ | Цэтынэ | 13,918 | 14 | Данілаўград | Данілаўград | 5,156 | ||
5 | Бар | Бар | 13,503 | 15 | Тузі | Падгорыца | 4,748 | ||
6 | Будва | Будва | 13,338 | 16 | Шкаляры | Котар | 3,807 | ||
7 | Біела-Поле | Біела-Поле | 12,900 | 17 | Буртаішы | Бар | 3,800 | ||
8 | Бэранэ | Бэранэ | 11,073 | 18 | Плаў | Плаў | 3,717 | ||
9 | Херцэг-Нові | Херцэг-Нові | 11,059 | 19 | Біела | Херцэг-Нові | 3,691 | ||
10 | Улцынь | Улцынь | 10,707 | 20 | Мойкавац | Мойкавац | 3,590 |