Насенне гарбуза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Насенне ў абалонцы
Насенне голанасеннага (штырыйскага) гарбуза, у якога няма жорсткай абалонкі.

Насенне гарбуза (лац.: semen cucurbitae) — ядомае насенне гарбузоў або кабачкоў, звычайна, авальнае і плоскае. У большасці разнавіднасцяў гарбузоў пакрытыя шчыльнай жорсткай абалонкай белага колеру. У ежу ідзе спелае, ачышчанае ад рэшткаў каляплодніка і высушанае без падагрэву насенне.

Падрыхтоўка[правіць | правіць зыходнік]

Пасля здабыцця з пладоў насенне старанна прамываюць пад праточнай вадой і сушаць на адкрытым паветры пад падстрэшкамі або на гарышчах з добрай вентыляцыяй. Пры парушэнні правілаў сушкі яны цямнеюць, броснеюць і набываюць старонні пах. Некандыцыйнае насенне ўжываць не варта. У рознічны продаж насенне паступае як у абалонцы, так і ачышчаным.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У гарбузовым насенні змяшчаецца тлушч (да 40 %), у склад якога ўваходзяць гліцэрыды ліноленавай (да 45 %), алеінавай (да 25 %), пальміцінавай і стэарынавай (каля 30 %) кіслот; эфірны алей, фітастэрыны — кукурбітол, смалістыя рэчывы, арганічныя кіслоты; вітаміны C, B1 (да 0,2 мг/%); караціноіды і карацін разам — 20 мг/%, амінакіслоты[крыніца?].

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Колер гарбузовага алею

Гарбузовае насенне найбольш папулярнае ў Мексіцы і Усходняй Еўропе[крыніца?]. Насенне гарбуза — адзін з інгрэдыентаў мексіканскай падліўкі «моле»[en].

Насенне ўжываюць для перакусу ў сырым выглядзе або вараць, смажаць, пражаць на духу з дадаваннем цукру, карыцы або солі. Цеплавая апрацоўка памяншае ўтрыманне вітамінаў, але не ўплывае на змяшчэнне мікраэлементаў.

У афіцыйнай медыцыне насенне гарбузоў ужываюць як процігліставы сродак, у тым ліку пры інвазіі стужачнымі глістамі. У народнай медыцыне насенне раяць ужываць пры прастатыце.

Алей[правіць | правіць зыходнік]

З-за моцнага водару пры гатаванні ежы яго звычайна змешваць з іншымі відамі расліннага алею. Колер вар'іруецца ад рудавата-карычневага да цёмна-зялёнага. Гэты алей папулярны на паўднёвым усходзе Еўропы, асабліва ў краінах колішніх уладанняў Габсбургаў. Пацверджана[кім?] яго эфектыўнасць для палягчэння сімптомаў адэномы прастаты. З гарбузовага алею выпрацоўваюць лекавы прэпарат «Тыквеол»[1].

Зноскі