Наскальныя малюнкі Міжземнаморскага ўзбярэжжа Іспаніі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Адзін з малюнкаў.

Наскальныя малюнкі Міжземнаморскага ўзбярэжжа Іспаніі (таксама Леванцінскае мастацтва) — група з больш чым 700 месцаў на ўсходнім узбярэжжы Іспаніі, якія змяшчаюць узоры наскальнага мастацтва, што ўзыходзіць, магчыма, да палеалітычнага або, што больш верагодна, мегалітычнага перыядаў каменнага веку.

Малюнкі ўяўляюць сабой невялікія схематычныя фігуры людзей і жывёл; выяў раслін практычна не сустракаецца, але зрэдку прысутнічаюць выявы грыбоў[1]. Дадзеная група з'яўляецца самым вялікім месцам канцэнтрацыі дагістарычных наскальных малюнкаў на тэрыторыі Еўропы. Хоць вялікая частка гэтых малюнкаў размешчана недалёка ад узбярэжжа, іх таксама знаходзяць у аўтаномных супольнасцях Арагон і Кастылія — Ла-Манча.

У 1998 годзе гэтыя наскальныя малюнкі былі ўключаны ў Спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[2].

Зноскі

  1. Akers BP, Ruiz JF, Piper A, Ruck CA. (2011). "A prehistoric mural in Spain depicting neurotropic Psilocybe mushrooms?". Economic Botany. doi:10.1007/s12231-011-9152-5. 
  2. Rock Art of the Mediterranean Basin on the Iberian Peninsula, UNESCO