Насрын Сатудэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Насрын Сатудэ
перс.: نسرین ستوده
Род дзейнасці адвакат
Дата нараджэння 30 мая 1963(1963-05-30) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне іслам[1] і імамізм[d][1]
Муж Reza Khandan[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Насрын Сатудэ (перс. نسرین ستوده‎, нар. 30 мая 1963, Тэгеран, Іран) — адвакат, вядомая абаронца правоў чалавека ў Іране. Прадстаўляла інтарэсы зняволеных актывістаў і палітыкаў зняволеных пасля хваляванняў, якія рушылі за прэзідэнцкімі выбарамі 2009 года, а таксама прысуджаных да смяротнага пакарання, якія здзейснілі свае злачынствы будучы непаўналетнімі. Сатудэ была арыштаваная ў верасні 2010 года па абвінавачанні ў антыдзяржаўнай прапагандзе і змове супраць бяспекі дзяржавы і была заключана ў турму Эвін у адзіночную камеру. У студзені 2011 года іранскія ўлады прыгаварылі Сатудэ да 11 гадоў пазбаўлення волі, а таксама наклалі забарону на юрыдычную практыку і выезд з краіны на працягу 20 гадоў.

У кастрычніку 2012 года яна (разам з рэжысёрам Джафарам Панахі) стала лаўрэатам прэміі імя Сахарава.

З-за адсутнасці Насрын Сатудэ яе прэмія была ўручана Шырын Эбадзі.

У чэрвені 2018 года адбыўся новы арышт. Афіцыйная прычына — абараняла жанчын, якія знялі хусткі ў знак пратэсту супраць абавязковага нашэння хіджабу. Прыгаворана да пяці гадоў турмы за шпіянаж. Насрын віну не прызнае.

У 2018 годзе, паводле падлікаў Amnesty International, больш за 110 праваабаронцаў прыгавораны да турэмнага зняволення або знаходзяцца ў зняволенні. «Суровасць прыгавораў узрасла яшчэ да таго, як вынеслі прыгавор супраць Насрын Сатудэ», — адзначыў Філіп Лютэр.

Зноскі