Настальгія (фільм)
| Настальгія | |
|---|---|
| італ.: Nostalghia[1] | |
| | |
| Жанр | драматычны фільм |
| Рэжысёр | |
| Прадзюсар | |
| Сцэнарысты | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кампазітар | |
| Мастак-пастаноўшчык | Andrea Crisanti[d] |
| Працягласць | 121 хв. |
| Бюджэт | 500 000 £ |
| Краіны | |
| Мовы | італьянская мова і руская |
| Год | 17 мая 1983[5][6], 2 чэрвеня 1983[5], 5 кастрычніка 1983[5], 8 студзеня 1984[5], 20 студзеня 1984[7][8], 22 сакавіка 1984[9][5], 31 сакавіка 1984[10][5], 17 жніўня 1984[11][5], 7 верасня 1984[12][5], 30 лістапада 1984[13], 8 сакавіка 1985[13], 31 мая 1985[13] і май 1987[13] |
| IMDb | ID 0086022 |
«Настальгія» (італ.: Nostalghia) — мастацкі фільм Андрэя Таркоўскага 1983 года. Атрымаў прыз за найлепшую рэжысуру на Канскім фестывалі 1983 года. Аўтары сцэнарыя: Андрэй Таркоўскі, Таніна Гуэра.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Рускі пісьменнік Андрэй Гарчакоў прыбывае ў Італію для вывучэння біяграфіі рускага кампазітара XVIII стагоддзя Паўла Сасноўскага (яго прататып — Максім Беразоўскі). Ён і яго перакладчыца Яўгенія прыязджаюць у кляштар, што ў Таскане. Там яна бачыць фрэскі П’ера дэла Франчэска. Андрэй застаецца ў машыне. Вакол яго Валь д’Орча. Ён хоча вярнуцца ў Расію. Але пэўныя акалічнасці перашкаджаюць яму. Потым яны едуць у гасцініцу. Яна здзіўленая, што Андрэй не хоча спаць з ёю і абражае яго, сцвярджаючы, што мае лепшага каханка.
У мясцовай водалячэбніцы ў гонар Кацярыны Сіенскай Андрэй знаёміцца з вар’ятам Даменіка. Апошні мае неадчэпную думку — прайсці з запаленай свечкай праз мінеральную крыніцу і тым самым выратаваць Свет. Яны збліжаюцца ад пакутлівай для іх адзіноты і неразумення з боку навакольных. Гуляючы 9 сімфонію Бетховена, Даменіка гаворыць, што матэматыкі памыляюцца, бо 1+1 — гэта не 2, але і не 1, і даказвае гэта дзвюма кроплямі аліўкавага алею. Пазней Андрэй даведаўся, што гэты чалавек жыў у лякарні для псіхічна хворых і выйшаў адтуль пасля краху фашызму. Пасля той замкнуў сваю сям’ю ў доме, каб уратаваць ад канца свету, пакуль іх не вызваліла мясцовая паліцыя, і цяпер ён жыве на вуліцы.
Падчас абстрактнага сну Андрэй бачыць іх усіх разам, перакладчыцу, сваю жонку і Мадонну. Андрэй заканчвае даследаванні і хоча вярнуцца ў Расію. Яўгенія з’язджае і потым тэлефануе яму з Рыма, кажучы, што выпадкова спаткала Даменіка на нейкім мітынгу, і той хоча, каб Андрэй прайшоў са свечкай сам. Перакладчыца паяўляецца са сваім каханкам Віторыа, які, здаецца, зусім ёй не цікавіцца і да таго ж замяшаны ў сумніўных бізнес афёрах. Андрэй ідзе ў перасохлы басейн. Але прайсці з запаленай свечкай ад аднаго канца да другога не вельмі проста. Яго сэрца недастаткова чыстае, каб свечка гарэла. У гэты час Даменіка, стоячы на коннай статуі, прамаўляе пра сусветнае братэрства людзей і любоў да прыроды. Ён грае сімфонію № 9 і падпальвае сябе. Тым часам Андрэю ўдаецца прайсці са свечкай цераз басейн.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Алег Янкоўскі — Гарчакоў
- Эрланд Юсефсан — Даменіка
- Даміцыяна Джардана — Эўджэнія
- Патрыцыя Тэрэна — жонка Гарчакова
- Лаўра дэ Маркі — пакаёўка
- Дэлія Бакарда — жонка Даменіка
- Мілена Вукотыч
і іншыя
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
- ↑ КиноПоиск — 2003. Праверана 7 лютага 2026.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 7 лютага 2026.
- ↑ FilmAffinity — 2002.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 3 ліпеня 2022.
- ↑ https://web.archive.org/web/20160604110828/https://worldcinemaspa.org/2014/09/06/nostalghia-1983-cinematic-poetry/
- ↑ film-dienst — 1947. — ISSN 0720-0781 Праверана 7 лютага 2026.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 7 лютага 2026.
- ↑ MovieMeter — 2000. Праверана 7 лютага 2026.
- ↑ Allcinema — 2003. Праверана 7 лютага 2026.
- ↑ Дацкі інстытут кіно — 1972. Праверана 7 лютага 2026.
- ↑ Elonet — 2006. Праверана 7 лютага 2026.
- 1 2 3 4 https://www.imdb.com/title/tt0086022/releaseinfo Праверана 7 лютага 2026.
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 1983 года
- Фільмы Італіі 1983 года
- Фільмы СССР 1983 года
- Фільмы-драмы 1983 года
- Фільмы-драмы Італіі
- Фільмы-драмы СССР
- Фільмы-прытчы
- Фільмы пра пісьменнікаў
- Фільмы на італьянскай мове
- Фільмы на рускай мове
- Фільмы Андрэя Таркоўскага
- Фільмы па сцэнарыях Андрэя Таркоўскага
- Фільмы па сцэнарыях Таніна Гуэра