Настасся Віктараўна Дубарэзава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Настасся Дубарэзава Лыжнік
20101218 Nastassia Dubarezava 1.JPG
Поўнае імя Настасся Віктараўна Дубарэзава
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Дата нараджэння
Кар'ера
Статус Перайшла ў біятлон
Канец кар'еры 2010
Вынікі
Кубак свету
Дэбют у Кубку свету 28 кастрычніка 2007
Перамог у Кубку свету 0
Лепшая пазіцыя ў Кубку свету 123 (2009/10)
Дыстанцыйныя віды 95 (2009/10)
Спрынтарскія віды няма ачкоў
Апошняе абнаўленне: 19 красавіка 2011

Настасся Віктараўна Дубарэзава (14 сакавіка 1985, горад Гарадок) — беларуская біятланістка, а ў мінулым лыжніца, удзельніца Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы ў лыжных гонках.

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

У лыжным Кубку свету Дубарэзава дэбютавала ў кастрычніку 2007 года, тады ж першы раз трапіла ў трыццатку лепшых на этапе Кубка свету, у эстафеце. Усяго мае на сваім рахунку 3 трапленні ў трыццатку лепшых на этапах Кубка свету, усё ў камандных спаборніцтвах. Лепшым вынікам у выніковым агульным заліку Кубка свету, з'яўляецца для Дубарэзавай 123-е месца ў сезоне 2009-2010.

На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы прымала ўдзел у чатырох гонках: спрынт - 42-е месца, дуатлон 7,5 7,5 км - 53-е месца, эстафета - 10-е месца, мас-старт на 30 км - 44 - е месца.

За сваю кар'еру прымала ўдзел у адным лыжным чэмпіянаце свету, на чэмпіянаце 2009 года, стартавала ў чатырох гонках, лепшы вынік - 40-е месца ў мас-старце на 30 км.

Па заканчэнні сезона 2009-2010 перайшла з лыжных гонак у біятлон. У біятлонным Кубку свету Дубарэзава дэбютавала ў снежні 2010 года, у сакавіку 2011 года ў першы раз трапіла ў ачковую зону на этапе Кубка свету, заняўшы 40-е месца ў спрынце. Па выніках сезона 2010-2011 заняла 96-е месца ў агульным заліку Кубка свету.

У сезоне 2011-2012 ужо на 3 этапе Кубка свету ў Хохфільцэне ўпершыню ў кар'еры трапіла на кветкавую цырымонію, заняўшы 10-е месца ў спрынтарскай гонцы. На 4 этапе ў Оберхофе ў спрынтарскай гонцы заняла 7-ю пазіцыю, не дапусціўшы ніводнага промаху. На першай у сезоне гонцы з масавым стартам заняла 10-е месца.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]