Настасся Віктараўна Кінунен
| | |
| Асабістая інфармацыя | |
| Пол | жанчына |
| Поўнае імя | Настасся Віктараўна Кінунен |
| Грамадзянства |
|
| Дата нараджэння | 14 сакавіка 1985 (41 год) |
| Месца нараджэння | |
| Рост | 171 см |
| Вага | 63 кг |
| Кар’ера | |
| Статус | Перайшла ў біятлон |
| Канец кар’еры | 2010 |
| Вынікі | |
| Кубак свету | |
| Дэбют у Кубку свету | 28 кастрычніка 2007 |
| Перамог у Кубку свету | 0 |
| Найлепшая пазіцыя ў Кубку свету | 123 (2009/10) |
| Дыстанцыйныя віды | 95 (2009/10) |
| Спрынтарскія віды | няма ачкоў |
| Апошняе абнаўленне: 19 красавіка 2011 | |
Настасся Віктараўна Кінунен (у дзявоцтве: Дубарэзава) (14 сакавіка 1985, горад Гарадок) — беларуская біятланістка, а ў мінулым лыжніца, удзельніца Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы ў лыжных гонках.
Кар'ера
[правіць | правіць зыходнік]У лыжным Кубку свету Дубарэзава дэбютавала ў кастрычніку 2007 года, тады ж першы раз трапіла ў трыццатку лепшых на этапе Кубка свету, у эстафеце. Усяго мае на сваім рахунку 3 трапленні ў трыццатку лепшых на этапах Кубка свету, усё ў камандных спаборніцтвах. Лепшым вынікам у выніковым агульным заліку Кубка свету, з'яўляецца для Дубарэзавай 123-е месца ў сезоне 2009-2010.
На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы прымала ўдзел у чатырох гонках: спрынт - 42-е месца, дуатлон 7,5 7,5 км - 53-е месца, эстафета - 10-е месца, мас-старт на 30 км - 44 - е месца.
За сваю кар'еру прымала ўдзел у адным лыжным чэмпіянаце свету, на чэмпіянаце 2009 года, стартавала ў чатырох гонках, лепшы вынік - 40-е месца ў мас-старце на 30 км.
Па заканчэнні сезона 2009-2010 перайшла з лыжных гонак у біятлон. У біятлонным Кубку свету Дубарэзава дэбютавала ў снежні 2010 года, у сакавіку 2011 года ў першы раз трапіла ў ачковую зону на этапе Кубка свету, заняўшы 40-е месца ў спрынце. Па выніках сезона 2010-2011 заняла 96-е месца ў агульным заліку Кубка свету.
У сезоне 2011-2012 ужо на 3 этапе Кубка свету ў Хохфільцэне ўпершыню ў кар'еры трапіла на кветкавую цырымонію, заняўшы 10-е месца ў спрынтарскай гонцы. На 4 этапе ў Оберхофе ў спрынтарскай гонцы заняла 7-ю пазіцыю, не дапусціўшы ніводнага промаху. На першай у сезоне гонцы з масавым стартам заняла 10-е месца.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Настасся Дубарэзава — статыстыка на сайце FIS (англ.)
- Настасся Дубарэзава — профіль на сайце IBU (англ.)
- Настасся Дубарэзава — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)