Анастасія Віктараўна Сарокіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Настасся Сарокіна)
Анастасія Віктараўна Сарокіна
Краіны: Беларусь
Дата нараджэння: 26 студзеня 1980(1980-01-26) (44 гады)
Месца нараджэння:
Званне: Міжнародная майстрыха (2001)
Максімальны рэйтынг: 2230 (красавік 2005)
Актуальны рэйтынг: 2194 (лістапад 2013)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анастасі́я Ві́ктараўна Саро́кіна (нар. 26 студзеня 1980; Мінск, БССР, СССР) — беларуская шахматыстка, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі шахмат, міжнародны суддзя[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Займацца шахматамі пачала з 5—6-цігадовага веку[2]. Скончыла вучылішча алімпійскага рэзерву, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры.

Сарокіна 8 разоў перамагала на дзявочых чэмпіянатах Беларусі (1992, 1993, 1994, 1995, 1996, 1997, 1998, 2000). Перамагла ў жаночым чэмпіянаце Мінска 1997 года[3]. Прадстаўляла Беларусь на алімпіядах у Ерэване ў 1996 годзе і Элісце ў 1998; на алімпіядзе 2004 годзе ў Кальвіі выступала за Аўстралію. Найлепшага выніку дасягнула ў 1998 годзе за Беларусь: 5,5/9 на запасной дошцы[4].

У 2001 годзе Сарокіна выканала норму міжнароднага майстра па шахматах сярод жанчын (WIM), у 2002 стала міжнароднай суддзёй ФІДЭ, у 2005 — трэнерам ФІДЭ[1]. Судзіла на алімпіядах у Блэдзе (2002), Стамбуле (2012), некалькіх турнірах Гран-пры ФІДЭ (2012—2013) і іншых турнірах ФІДЭ[1][5].

Анастасія Сарокіна пераехала ў Аўстралію ў 2003 годзе, працавала трэнерам у шахматнай школе Квінсленда, пасля ў Мельбурне, стварыла ўласную школу «Шахматная акадэмія». З канца 2000-х гадоў зноў жыве ў Беларусі, замужам, мае дачку. У 2013 годзе заснавала ў Мінску дзіцячую школу шахмат, якая пазней атрымала акрэдытацыю ФІДЭ.

З мая 2017 года ўзначальвае Беларускую федэрацыю шахмат (БФШ)[2][6].

У жніўні 2020 года Анастасія Сарокіна падпісала ліст, у якім спартыўная грамадскасць выступіла супраць гвалту і беззаконня ў Беларусі[7]. Неўзабаве была дапытана ў міліцыі і выехала за мяжу. У маі 2021 года заявіла аб адстаўцы з пасады старшыні БФШ[8].

Дзядзька Анастасіі Сарокінай — беларускі гросмайстар Віктар Купрэйчык.

Зноскі

  1. а б в FIDE Chess Profile (англ.). Chess Ratings. ФІДЭ. Праверана 13 кастрычніка 2018.
  2. а б Анастасия Сорокина: «Раз не сложилось, значит, было не нужно» (руск.). ChessPro (22 чэрвеня 2017). Праверана 13 кастрычніка 2018.
  3. https://belisrael.info/?p=28796
  4. Wojciech Bartelski & Co.. Sorokina, Anastasia (англ.). Women’s chess Olympiads. Праверана 13 кастрычніка 2018.
  5. Sorokina, Anastasia. Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). Association of chess professionals (25 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2021. Праверана 4 лістапада 2018.
  6. Официально (руск.). Открытые шахматы (19 мая 2017). Праверана 13 кастрычніка 2018.
  7. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2020. Праверана 4 лістапада 2020.
  8. https://reform.by/230222-anastasija-sorokina-ushla-s-posta-predsedatelja-belorusskoj-federacii-shahmat

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]