Наступленне на Баранавічы (1915)
| Наступленне на Баранавічы | |||
|---|---|---|---|
| Асноўны канфлікт: Усходні фронт Першай сусветнай вайны | |||
| Дата | 20—22 кастрычніка 1915 | ||
| Месца | тэрыторыя сучасных Ляхавіцкага і Баранавіцкага раёнаў Беларусі | ||
| Вынік | перамога нямецка-аўстра-венгерскіх сіл | ||
| Праціўнікі | |||
|
|
|||
Наступленне на Баранавічы — эпізод Першай сусветнай вайны на Усходнім фронце, у ходзе якога ў кастрычніку 1915 года часці 3-й расійскай арміі Заходняга фронту спрабавалі адбіць у нямецкіх войск важны чыгуначны вузел Баранавічы.
Сітуацыя
[правіць | правіць зыходнік]У верасні 1915 года германскім войскам удалося захапіць Баранавічы. Валодаючы горадам, немцы маглі на Усходнім фронце перакідваць рэзервы ад Дзвінска да Ковеля. Расійская Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага разумела значэнні валодання Баранавічамі, і Заходняму фронту ставілася задача адбіць горад і чыгуначны вузел. Насупраць гэтага важнага стратэгічнага пункта размяшчаліся ўнутраныя флангі 4-й і 3-й рускіх армій (Грэнадзёрскі, 9-ы, 10-ы і 24-ы армейскія карпусы). З нямецкага боку фронт у Баранавічаў утрымлівала армія Войрша (Бяскідскі корпус, 12-ы аўстра-венгерскі корпус, Ландверскі корпус, дывізія Брэдава, 119-я пяхотная дывізія). На працягу кастрычніка рускія амаль штодня спрабавалі пераправіцца праз Шчару невялікімі сіламі, і ім таксама ўдавалася то тут, то там пранікаць на пазіцыі 12-га корпуса. Аднак пасля непрацяглых баёў рускія разведвальныя падраздзяленні заўсёды адступалі за раку.
Ход баёў
[правіць | правіць зыходнік]Раніцай 20 кастрычніка пасля інтэнсіўнага артылерыйскага абстрэлу рушыла ўслед магутнае наступленне рускіх на Баранавічы. Атакуючы шчыльнымі хвалямі, войскі 10-га армейскага корпуса авалодалі першымі пазіцыямі 35-й нямецкай пяхотнай дывізіі ў раёне вёскі Літва, а таксама праніклі на другія пазіцыі. Спроба ліквідаваць прарыў сіламі дывізіённай кавалерыі пацярпела няўдачу. Нямецкі ландверскі полк, які прыбыў на поле бою ў другой палове дня, здолеў адбіць толькі рэзервовыя пазіцыі 35-й пяхотнай дывізіі. Ноччу адбылося яшчэ адно ўварванне рускіх у аслаблены фронт 35-й пяхотнай дывізіі.
Раніцай 21 кастрычніка падмацаванні (нямецкая 119-я пяхотная дывізія, два батальёна 16-й Аўстра-Венгерскай дывізіі і два батальёна Бяскідскага корпуса) разам з рэшткамі 35-й пяхотнай дывізіі, пасля моцнага артылерыйскага агню пачалі канцэнтрычнае контрнаступленне на Літву, якое апынулася паспяховым. Там рускія войскі на працягу некалькіх гадзін былі адкінутыя з згубленых пазіцый 35-й пяхотнай дывізіі; саюзнікі ўзялі ў палон больш за 1600 чалавек.
Камандаванне 3-й арміяй адказала наступленнем на поўдзень. Часці 24-га армейскага корпуса атакавалі ўздоўж вялікай дарогі Слуцк—Кобрын, дзе размяшчаліся 31-ы і 64-ы палкі, сфармаваныя з румын, і прарвалі фронт 16-й пяхотнай дывізіі Шарыцэра. Рэшткі 64-га палка беглі з пазіцый на Шчары на захад, у лес. Шырокі пралом на фронце немцы так і не змаглі ліквідаваць. У гэты ж час 3-і Каўказскі корпус нанёс кароткі ўдар па фронце Бяскідскага корпуса.
Да поўдня сітуацыя станавілася ўсё больш крытычнай. Падраздзяленні 16-й пяхотнай дывізіі, адкінутыя на захад уздоўж дарогі Слуцк—Кобрын, зноў падвергліся нападам рускіх. Шарыцэр тэрмінова запытаў падмацаванняў.
Прыбылыя падмацаванні контратакавалі днём уздоўж дарогі Кобрын-Слуцк, у той час як рэзервы Бяскідскага корпуса акружылі рускі клін наступлення з поўдня. Толькі да вечара дзякуючы контратакам удалося спыніць прасоўванне праціўніка. Войрш загадаў працягнуць контратакі 22 кастрычніка. Днём рускія часці адступілі праз Шчару на зыходныя пазіцыі. Гэта аднавіла сітуацыю.
Нягледзячы на аднаўленне лініі фронту, за два дні жорсткіх баёў 22-тысячны аўстрыйскі 12-ы корпус страціў больш за 7500 чалавек. Значная частка з іх была сярод зніклых без вестак салдат 31-га, 50-га і 64-га палкоў, якія не аказалі істотнага супраціву царскай арміі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- История первой мировой войны 1914—1918 гг. Том 2. — М.: Наука, 1975.
- Фалькенгайн, Эрих фон. Верховное командование 1914—1916 в его важнейших решениях: [мемуары] : пер. с нем. / Эрих ф.- Фалькенгайн; пер. с нем. [и предисл.] А. Е. Снесарева. — М. : Высш. Воен. Ред. Совет, 1923. — 279 с. : схем., 5 л. к.
- Österreich-Ungarns letzter Krieg 1914—1918, Das Kriegsjahr 1915, Verlag der Militärwissenschaftlichen Mitteilungen, Wien 1932.