Наступленне на Хаму (2024)
| Наступленне на Хаму | |||
|---|---|---|---|
| Асноўны канфлікт: Наступленне сірыйскай апазіцыі (2024) | |||
| | |||
| Дата | з 30 лістапада па 5 снежня 2024 года | ||
| Месца | Хама і яе наваколлі, Сірыя | ||
| Вынік | перамога паўстанцаў | ||
| Праціўнікі | |||
|
|
|||
Наступленне на Хаму (2024) — аперацыя сірыйскіх паўстанцаў ў раёне горада Хама[1] падчас грамадзянскай вайны.
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]30 лістапада паўстанцам удалося захапіць некалькі гарадоў, у тым ліку Тайбат аль-Імам, Кафр-Зіта, Латамнех і Марэк[2]. У выніку наступлення сілы сірыйскай апазіцыі хутка падышлі да ўскраін Хамы[3]. Урадавыя войскі пачалі адступаць з горада, а таксама з авіябазы, размешчанай каля горада[4].
1 снежня ў сеціве з’явілася непацверджаная фатаграфія, на якой відаць, як сілы паўстанцаў уваходзяць у раён Аль-Арбаін у горадзе Хама[5]. «Аль-Джазіра» паведаміла, што сілы паўстанцаў увайшлі ў Хаму[6]. Пазней з’явіліся паведамленні, што ўрад адправіў падмацаванні, каб спыніць прасоўванне баевікоў[7][8].
У выніку контрнаступлення ўрадавых сіл, пад кантроль урада вярнулася частка тэрыторыі, а таксама спынена наступленне апазіцыйных сіл[9]. ПКС РФ аказвалі падтрымку ўрадавым войскам[10]. Сірыйскія войскі сфармавалі лінію абароны на поўначы Хамы[11].
2 снежня баевікі нанеслі ўдар беспілотнікам па пазіцыях урадавых войскаў ля гары Зайн аль-Абідзін, на поўнач ад Хамы, удар прывёў да шматлікіх ахвяр і раненняў вайскоўцаў[12]. Да поўдня сутыкненні паміж апазіцыяй і праўрадавымі сіламі ўзмацніліся ў правінцыі Хама, асабліва ў раёне гарадоў Карназ і Суран. Ва ўсходняй частцы правінцыі Хама апазіцыйныя сілы прасунуліся наперад і захапілі горад Каср-Абу-Самра[13]. Да вечара апазіцыя ўзяла пад кантроль вёскі Аль-Джубайн, Тэль-Малах, Джаламах, Аль-Джубайн, Брэйдэй, Карназ і Аль-Каркат у ваколіцах Хамы, у самім горадзе працягваліся жорсткія сутычкі з урадавымі войскамі[14].
5 снежня антыўрадавыя сілы ўвайшлі ў Хаму, пасля чаго падраздзяленні сірыйскай арміі пакінулі горад[15].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ publish. Turkish-Backed Factions Reach Hama’s Outskirts in Central Syria (англ.) (30 лістапада 2024). Праверана 1 снежня 2024.
- ↑ Syrian army withdraws from Hama as opposition forces push toward Homs - Türkiye Today (англ.). Праверана 1 снежня 2024.
- ↑ Syrian rebels closing in on city of Hama - report (англ.). The Jerusalem Post | JPost.com (30 лістапада 2024). Праверана 1 снежня 2024.
- ↑ user32. وسط انسحاب لقوات النظام من مدينة حماة ومطارها العسكري.. “الهيئة” تواصل التقدم في ريفها وتسيطر على مدن وبلدات جديدة | المرصد السوري لحقوق الإنسان (ар.) (30 лістапада 2024). Праверана 1 снежня 2024.
- ↑ המורדים בסוריה נכנסו לעיר חמה . תמונה מרחוב אל-ארבעין) - חדשות רוטר(недаступная спасылка). Rotter.net. Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2024. Праверана 1 снежня 2024.
- ↑ Al Jazeera English. Syrian opposition fighters enter the city of Hama (30 лістапада 2024). Праверана 1 снежня 2024.
- ↑ Kurdistan24. HTS captures more territory in Northern Hama (англ.). HTS captures more territory in Northern Hama (1 снежня 2024). Праверана 1 снежня 2024.
- ↑ News, A. B. C.. Syria sends in reinforcements to halt insurgents from advancing after seizing Aleppo (англ.). ABC News. Праверана 1 снежня 2024.
- ↑ Service, Indo-Asian News. Syrian forces regain territory, halt rebel advance in Hama amid heavy fighting (англ.). The Siasat Daily (1 снежня 2024). Праверана 1 снежня 2024.
- ↑ Lowe, Yohannes (2024-12-01). Middle East crisis live: hundreds killed since launch of Syrian rebel offensive, says war monitor. the Guardian [брытанская англійская]. 0261-3077. Праверана 2024-12-01.
- ↑ Syria: Army sends reinforcements to hold back rebels in Hama – DW – 12/01/2024 (англ.). dw.com. Праверана 1 снежня 2024.
- ↑ السوري, المرصد. هيئة تحرير الشام والفصائل تستهدفان تجمعاً لقيادات عسكرية من قوات النظام شمال مدينة حماة | المرصد السوري لحقوق الإنسان (ар.) (2 снежня 2024). Праверана 2 снежня 2024.
- ↑ Ожесточённые бои в северной и восточной частях Хамы, сопровождающиеся авиаударами и интенсивными артиллерийскими обстрелами».
- ↑ «После достижения прогресса в восточной части Хамы силы «Сдерживания агрессии» контролируют город и 5 деревень в северной части Хамы и пытаются взять под контроль стратегически важный Калаат-эль-Мадик».
- ↑ Сирийские повстанцы вошли в Хаму, четвертый по величине город страны. The Insider. Праверана 5 снежня 2024.