Перайсці да зместу

Наступленне на Хомс (2024)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наступленне на Хомс
Асноўны канфлікт: Наступленне сірыйскай апазіцыі (2024)
Дата 5—8 снежня 2024
Месца мухафаза Хомс, Сірыя
Вынік перамога паўстанцаў
Праціўнікі

Наступленне на Хомс (2024) — аперацыя сірыйскіх паўстанцаў па захопу горада Хомс у ходзе наступлення на паўночным захадзе Сірыі.

Пасля падзення Хамы 5 снежня 2024 года антыўрадавыя сілы размясціліся прыкладна за 40 кіламетраў ад горада Хомс[2].

Мясцовыя ўзброеныя групоўкі захапілі аб’ект інжынернага батальёна САА на ўскраіне Эр-Растана. Яны захапілі ваенную тэхніку і боепрыпасы. Самалёты расійскай авіяцыі нанеслі каля дзесяці ўдараў па паўночнай ускраіне Эр-Растана і раёнах вакол галоўнага моста, які злучае Хаму з Хомсам. САА таксама ўпершыню за некалькі гадоў нанесла артылерыйскія і ракетныя ўдары па пазіцыях паўстанцаў у Тальбісе. Улады ўсталявалі земляныя загароды ўздоўж шашы Хомс—Хама, каб ізаляваць Растан і Тальбісу ад горада Хомс. Значная калона САА з больш чым 200 транспартных сродкаў са зброяй і боепрыпасамі была перанакіраваная ў горад Хомс для ўзмацнення пазіцый у раёне Аль-Ваер і паблізу ваенных навучальных устаноў[3].

6 снежня апазіцыйныя сілы захапілі Аль-Растан і Талбісу і падышлі да ўскраін Хомса[4].

Відавочцы паведамлялі, што 7 снежня на ўскраіне горада былі чутныя баявыя дзеянні. Паводле інфармацыі крыніц як у асяроддзі паўстанцаў, так і ў сірыйскай арміі, апазіцыйныя сілы знаходзіліся ўнутры Хомса[5]. Увечары былі зафіксаваныя ўцёкі ўрадавых войскаў з горада[6].

Раніцай 8 снежня сірыйскія паўстанцы заявілі, што цалкам захапілі горад Хомс[7], фактычна адрэзаўшы правінцыі Латакія і Тартус ад сталіцы краіны.

  1. George, Susannah (4 December 2024). "Iran is sending regional fighters to Syria. Can they save Assad again?". The Washington Post. Праверана 5 December 2024.
  2. Сирийские повстанцы наступают на Хомс - осталось 3 км/Видео (руск.). caliber.az (6 снежня 2024). Праверана 6 снежня 2024.
  3. user32. قوات النظام تعزل مدينة حمص عن الريف الشمالي.. وطائرات حربية تستهدف أطراف مدينة الرستن قرب جسر رئيسي على طريق حمص-حماة | المرصد السوري لحقوق الإنسان (ар.) (5 снежня 2024). Праверана 6 снежня 2024.
  4. السوري, المرصد. رغم محاولات الطيران الحربي منع التقدم.. هيئة تحرير الشام والفصائل تسيطر على مدينتي تلبيسة والرستن شمال حمص وسط غياب لقوات النظام | المرصد السوري لحقوق الإنسان (ар.) (6 снежня 2024). Праверана 6 снежня 2024.
  5. Syrian rebels battle for Homs and advance on Damascus, Assad's rule at stake, Reuters, 7 декабря 2024 года.
  6. عاجل|| مشاهد من هروب قوات الأسد من مدينة حمص، مع اقتراب مقاتلي "إدارة العمليات العسكرية" من السيطرة على المدينة بشكل كامل، ضمن عملية (ар.). شبكة شام الإخبارية (9:28 PM · Dec 7, 2024).
  7. Сирийские повстанцы празднуют в захваченном Хомсе(нявызн.). Reuters (8 декабря 2024 г.).