Наступленне на поўначы Чада
| Наступленне на поўначы Чада | |||
|---|---|---|---|
| Асноўны канфлікт: Паўстанне ў Паўночным Чадзе | |||
| Дата | 11 красавіка — 9 мая 2021 | ||
| Месца | Чад | ||
| Вынік | перамога ўрада | ||
| Праціўнікі | |||
|
|||
| Камандуючыя | |||
|
|||
| Страты | |||
|
|||
Наступленне на поўначы Чада — наступальная аперацыя паўстанцкай групоўкі «Фронт перамен і згоды ў Чадзе» (ФПЗЧ), якая разгарнулася 11 красавіка 2021 года ў рэгіёне Тыбесты на поўначы Чада. Падзеі пачаліся як рэакцыя на перамогу Ідрыса Дэбі, што знаходзіўся ва ўладзе 30 гадоў, на прэзідэнцкіх выбарах[2]. 20 красавіка ў ходзе баявых дзеянняў лідар краіны быў забіты.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На прэзідэнцкіх выбарах 2021 года ў Чадзе дзеючы прэзідэнт Ідрыс Дэбі, лаяльны заходнім дзяржавам, перамог і падоўжыў свой 30-гадовы тэрмін знаходжання ва ўладзе. Дэбі атрымаў большасць галасоў ва ўсіх рэгіёнах, акрамя аднаго з дэпартаментаў краіны. Апазіцыя заклікала байкатаваць выбары і адмовілася прызнаць перамогу Дэбі[3]. У Еўропе і ЗША прызналі вынікі прэзідэнцкай гонкі легітымнымі, бо лічылі дзеючы ўрад саюзнікам у барацьбе з баевікамі «Бока Харам» і тэрарызмам як у Заходняй, так і ў Цэнтральнай Афрыцы[4]. У дзень выбараў групоўка «Фронт перамен і згоды ў Чадзе» (ФПЗЧ), якая базавалася ў Лівіі, здзейсніла напад на памежны ваенны пост[4]. ФПЗЧ знаходзілася пад абаронай лівійскага ваеначальніка Халіфа Хафтара і раней часта ўступала ў сутыкненні з ваеннымі Чада[3].
Наступленне
[правіць | правіць зыходнік]11 красавіка, пасля нападу на пагранзаставу, сілы ФПЗЧ выбілі ўрадавую армію з некалькіх гарадоў і пасёлкаў, а пасля пачалі прасоўванне ў бок Нджамены, сталіцы Чада[5]. У гэты момант ЗША і Вялікабрытанія эвакуіравалі свой дыпламатычны персанал з краіны[5][6].
19 красавіка паўстанцы цалкам узялі пад кантроль Тыбесты[6]. Па паведамленнях, на той момант падчас сутыкненняў было забіта не менш за 300 байцоў ФПЗЧ і мінімум пяць ваеннаслужачых урадавай арміі[6]. Улады заяўлялі, што яны «цалкам знішчылі» канвоі паўстанцаў, якія накіроўваліся на сталіцу. Прадстаўнік Узброеных Сіл Чада паведамляў аб разгрому вялікага атрада праціўніка ў паўночнай правінцыі Канем[2]. Генерал Азэм Бермандаа Агуна заявіў пра палон 150 паўстанцаў, а таксама аб 36 параненых чадскіх салдатах[6].
20 красавіка прэзідэнт Ідрыс Дэбі падчас візіту ў зону баявых дзеянняў атрымаў цяжкае раненне і неўзабаве памёр[7][8]. Яго сын Махамат Дэбі Ітна змяніў яго на пасадзе кіраўніка пераходнага ваеннага савета Чада.
У гэты ж час да наступлення ФПЗЧ далучылася групоўка «Савет ваеннага камандавання выратавання рэспублікі» (СВКВР)[9].
21 красавіка была разбамбавана база паўстанцаў на поўначы Чада. Прадстаўнікі ФПЗЧ сцвярджалі, што атака была спробай забіць іх лідара Махамата Махдзі Алі, і абвінавацілі Францыю ў падтрымцы рэйду[10].
24 красавіка прэс-сакратар паўстанцаў заявіў, што яны «рыхтуюцца да наступленне» на Нджамену і «не прымаюць ніякага ваеннага ўрада». Ён таксама зноў абвінаваціў Францыю ў нанясенні авіяўдараў па байцам ФПЗЧ, што тая адмаўляла[11].
25 красавіка прадстаўнік урада заявіў, што разбітыя паўстанцы беглі ў Нігер, але ўлады краіны не дапамагаюць мяцежнікам, а занялі бок ваеннай хунты[12]. 27 красавіка было знішчына, па заяве ўрада, чатыры машыны паўстанцаў[12]. 28 красавіка ў раёне Канем аднавіліся сутыкненні з удзелам наземных і паветраных сіла урадавай арміі[13]. 29 красавіка паўстанцы заявілі, што захапілі горад Нако, дзе таксама быў збіты верталёт[14]. Аднак прадстаўнік урада заявіў, што верталёт разбіўся з-за «тэхнічных збояў удалечыні ад поля бою[15].
6 мая паведамлялася пра баі паблізу мяжы з Нігерам. Паўстанцы былі разгромлены і беглі на поўнач[16].
9 мая ўлады заявілі пра перамогу над паўстанцамі. У той жа час прадстаўнікі ФПЗЧ абверглі гэтую інфармацыю, адзначыўшы, што баявыя дзеянні працягваюцца[17].
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Апазіцыйныя палітыкі назвалі захоп улады ваеннымі дзяржаўным пераваротам. 27 красавіка ў Нджамене ўспыхнулі пратэсты супраць хунты. Адна жанчына была забіта ў сталіцы, калі пратэстоўцы напалі на аўтобус, у той час як паліцыя ўжыла слёзатачывы газ для разгону дэманстрацый[18].
Прадстаўнікі Расіі, Францыі, Ізраіля, Малі, Нігера, Сенегала і Злучаных Штатаў Амерыкі, а таксама ААН, ЕС і Афрыканскага саюза выступілі з асуджэннем гвалту і выказалі спачуванне ў сувязі з гібеллю Ідрыса Дэбі[19][20]. 22 красавіка Францыя публічна выступіла ў абарону захопу ўлады сынам Дэбі, заявіўшы, што гэта было неабходна пры «выключных абставінах»[21].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Ramadane, Mahamat (1 May 2021). Chad army says rebels repelled in battle. The Canberra Times. Праверана 1 May 2021.
- ↑ а б Takadji, Edouard; Larson, Krista (18 April 2021). Chad army claims it has stopped rebel drive toward capital. Washington Post. Архівавана з арыгінала 20 красавіка 2021. Праверана 19 April 2021.
{{cite news}}: Пададзена больш чым адно значэнне|accessdate=і|access-date=specified (даведка) - ↑ а б Chad's Deby takes early election lead as rebels near Ndjamena. Al Jazeera. 18 April 2021. Праверана 19 April 2021.
- ↑ а б Chad's President Poised to Extend his 30 Years in Power. VOA News. 18 April 2021. Праверана 19 April 2021.
- ↑ а б US orders diplomats to leave Chad as rebels near capital. Deutsche Welle. 18 April 2021. Праверана 19 April 2021.
- ↑ а б в г Kum, Peter; Forku, Rodrigue (19 April 2021). Over 300 rebels killed in northern Chad. Anadolu Agency. Праверана 19 April 2021.
- ↑ BREAKING: Chad president assassinated by militants from North. EgyptToday (20 красавіка 2021). Праверана 20 красавіка 2021.
- ↑ Chad President Idriss Deby killed on frontline, son to take over. Reuters (20 красавіка 2021). Праверана 21 красавіка 2021.
- ↑ Où sont les rebelles et qu'est-ce qu'ils disent ?. BBC (20 красавіка 2021). Праверана 25 April 2021.
- ↑ Ahead of Deby’s funeral, Chad rebels say command hit by air strike, 23 April 2021
- ↑ Mcallister, Edward (24 April 2021). Chadian rebels vow to resume advance after Deby's funeral. Reuters. Праверана 24 April 2021.
- ↑ а б Le Niger affirme sa volonté de coopérer avec le Tchad contre les rebelles du Fact, 26 April 2021
- ↑ Chad.- Nuevos enfrentamientos entre el Ejército y los rebeldes del FACT en el norte de Chad, 29 April 2021
- ↑ Chadian army battles rebels in northern town Архівавана 30 красавіка 2021., 29 April 2021
- ↑ Chadian army battles rebels in northern town. Reuters. 29 April 2021. Праверана 29 April 2021.
- ↑ Chad rebel group have been repelled, says defence minister, 6 May 2021
- ↑ Chad military claims victory over rebels in the north. Reuters. 9 May 2021. Праверана 9 May 2021.
- ↑ Protests turn deadly in Chad as protesters demand civilian rule. Al Jazeera. 27 April 2021. Праверана 27 April 2021.
- ↑ О гибели Президента Республики Чад И.Деби Итно. 2021-04-20. Праверана 2021-04-22.
- ↑ World reacts to death of Chad President Idriss Deby. 20 April 2021. Праверана 20 April 2021.
- ↑ Irish, John (22 April 2021). France defends Chad military takeover as needed to ensure stability. Reuters. Праверана 22 April 2021.