Наступленне ішло па трох накірунках. На двух галоўных напрамках дзейнічалі сілы груповак Ахрар аш-Шам, Фронт аль-Нусра і іншыя ісламісцкія фракцыі, якія ўваходзяць у «Армію заваёвы». Акрамя таго, у наступленні ўдзельнічалі сілы Свабоднай арміі Сірыі[3][14]. Пры гэтым камандаванне FSA заявіла, што сумесныя ваенныя дзеянні з ісламісцкімі групамі, такімі як Фронт аль-Нусра, не азначаюць супадзення палітычных поглядаў[15]. На працягу некалькіх дзён сілы апазіцыі занялі горад Джыср-эш-Шугур, і пасля гэтага — базу сірыйскай арміі[11]. Поспеху наступлення спрыяла добрая каардынацыя дзеянняў асобных атрадаў апазіцыі[16][17]. Тым не менш абедзва бакі панеслі высокія страты[11].
↑Barnard, AnneIslamists Seize Control of Syrian City in Northwest. The New York Times (25 красавіка 2015). — «Other video images posted by fighters and antigovernment activists showed insurgents, including some with Fursan al-Haq, a Free Syrian Army group, using what appeared to be guided antitank missiles to blow up armored vehicles in the battles in Idlib Province in recent days.» Праверана 27 красавіка 2015.
↑Syrian rebels fight Syrian army near Assad heartland. Newsweek (30 красавіка 2015). — «As the biggest group in Army of Fatah, Ahrar al-Sham appears to hold the key to preventing infighting.» Праверана 1 мая 2015.
↑Stuster, J. DanaSyrian Rebels Seize Strategic City Near Coast. Foreign Policy (26 красавіка 2015). — «The collective is called the "Army of Conquest," and its gains have been at least partially attributed to better cooperation between the rebels' foreign patrons Turkey, Saudi Arabia, and Qatar» Праверана 27 красавіка 2015.