Наступныя 11

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзяржавы групы «Наступныя 11» выдзелены чырвоным (злева направа): Мексіка, Нігерыя, Егіпет, Турцыя, Іран, Пакістан, Бангладэш, Інданезія, В’етнам, Рэспубліка Карэя, Філіпіны

Наступныя 11 (N-11 таксама Next Eleven) — група дзяржаў, што валодаюць значным эканамічным і да сярэдзіны ХХІ стагоддзя маюць ператварыцца ў вядучыя гаспадаркі свету. Гэтыя краіны маюць найлепшыя перспектывы для прыцягнення інвестыцый і эканамічнага росту. «Наступныя 11» выдзеленыя ў 2005 годзе брытанскім фінансістам Джымам О’Нілам, аўтарам больш вядомага тэрміна БРІК. Група аб’ядноўвае 11 (што вынікае з назвы) дзяржаў Афрыкі (Нігерыя, Егіпет); Амерыкі (Мексіка); Азіі (Пакістан, Турцыя, Іран, Бангладэш, Філіпіны, Інданезія, В’етнам, Паўднёвая Карэя) агульнай плошчай 10 млн кв.км. з насельніцтвам 1,5 млрд чал.