Наступленне ў Латакіі (2015—2016)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Наступ у Латакіі (2015—2016))
Наступленне ў Латакіі
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Сірыі
Дата 15 кастрычніка 201512 сакавіка 2016
Месца Латакія, Сірыя
Вынік Перамога сірыйскай арміі
Праціўнікі

Хезбала
ССНП[1]
Сірыйскі супраціў[1]

Сірыя Сірыйская свабодная армія

Ісламскі фронт
Фронт аль-Нусра
Ісламскі рух Усходняга Туркестана
Пры падтрымцы:

Камандуючыя
невядома Капітан Басіль Зама † (камандзір 1-й прыбярэжнай дывізіі ССА)
Абдэль-Азіз аль-Дзібайхі † (камандзір Фронта ан-Нусра)
Сілы бакоў
    • ССА:
      • 1-я прыбярэжная дывізія
      • 2-я прыбярэжная дывізія
Страты
Страта Сірыі: 112 загінулых
Страты Расіі: 3 загінулых[2]
звыш за 300 забітых

Наступленне ў Латакіі — кампанія ў сірыйскай грамадзянскай вайне, якая была пачата ўрадавымі войскамі ў лістападзе 2015 года з мэтай вярнуць тэрыторыі на паўночным захадзе мухафазы Латакія на мяжы з Турцыяй.

Наступленне[правіць | правіць зыходнік]

15 кастрычніка Узброеныя сілы Сірыі пачалі маштабнае наступленне ў сельскай мясцовасці на поўначы Латакіі.

Пасля прасоўвання на поўнач ад пагорка Таль Зіваяк 19 кастрычніка былі вызвалены кропка 1112, кропка 482, Таль Тамам, Кава Аль-Хатаб, і Таль Талату ў гарах Аль-Захія. На наступны дзень расійскія ПКС у выніку авіяўдару забілі палявога камандзіра паўстанцаў Басіля Зама, разам з чатырма іншымі баевікамі.

Паміж 1 і 3 лістапада адбываліся цяжкія сутыкненні ў населеным пункце Гмам. Вёска пераходзіла з рук у рукі чатыры разы. Праз два дні ўрадавыя сілы вызвалілі тры вёскі ў раёне, а 6 лістапада ўзялі пад свой кантроль пагоркі Гмам і Гара Бакдаш.

Паміж 13 і 23 лістапада ўрадавыя войскі вызвалілі 200 квадратных кіламетраў тэрыторыі. 25 лістапада яны захапіліі тры ўзгоркі (у тым ліку пагорак Таль аль-Якдаш) у гарах Латакіі, прасунуліся вакол Гмама і ўзялі вёскі Дэйр Хана, Аль-Дугмішлія і Бейт Ааш.

Паміж 18 і 23 лістапада ўрадавыя войскі ўсталявалі кантроль над 10 пагоркамі (у тым ліку шэсць у раёне Джэб аль-Ахмар), тры вёскі і горы Аль-Захі.

24 лістапада баевікі адваявалі горы Аль-Захі і Таль аль-Ет’ра, у той час як урадавыя сілы вызвалілі вёску і пагорак Гара-Шэйха Махамеда. На наступны дзень ўрадавыя войскі прасунуліся ў абласцях гор Аль-Захі і Атэера.

Знішчэнне расійскага Су-24 у Сірыі[правіць | правіць зыходнік]

24 лістапада турэцкія F-16 збілі расійскі Су-24 недалёка ад сірыйска-турэцкай мяжы. Адзін расійскі пілот быў забіты, а другі расійскі марпех загінуў у выратавальнай аперацыі. Таксама быў знішчаны расійскі верталёт. Экіпаж застаўся цэлым. У той жа дзень, другі пілот быў дастаўлены на ваенны аэрадром Хмеймім пасля таго, як быў выратаваны спецназам.

Пасля знішчэння расійскага бамбардзіроўшчыка, горы Гара Туркман падвергнулі інтэнсіўнай бамбардзіроўцы.

27 лістапада байцы Фронту ан-Нусры і Ісламскага руху Усходняга Туркестана вялі цяжкія баі супраць САА і сіл Хезбалы вакол гор Гара Туркман. У выніку артылерыйскіх удараў урадавай арміі і авіяўдараў расійскіх ПКС, былі забіты 15 баевікоў разам з палявым камандзірам. У той жа дзень сірыйская армія вызваліла яшчэ два ўзгоркі і гару Гара Аль-Нуба.

Працяг наступлення[правіць | правіць зыходнік]

1 снежня ўрадавыя войскі захапілі тры вёскі і горы Гара-Кашкар.

Паміж 3 і 15 снежня ўрадавыя войскі вызвалілі да 20 вёсак і пагоркаў. Два палявыя камандзіры баевікоў былі забіты ў выніку авіяўдараў ПКС РФ.

16 снежня ўрадавыя войскі ўзялі стратэгічныя горы Аль-Нуба (Гара Аль-Нубы) у паўночнай сельскай мясцовасці Латакіі. У той жа дзень яны таксама захапілі дзве вяршыні гор, якія размешчаны на мяжы правінцыі Ідліб.

Паміж 17 і 20 снежня ўрадавыя войскі вызвалілі яшчэ 10 вёсак уздоўж турэцкай мяжы.

23 і 24 снежня пры падтрымцы расійскіх ПКС САА вызваліла горы Гара Аль-Нуба і Гара-аль-Саед.

У перыяд з 25 снежня па 10 студзеня 2016 года ўрадавыя войскі вызвалілі больш за два дзясяткі вёсак і пагоркаў.

Вызваленне Сальмы і Рабіі[правіць | правіць зыходнік]

Раніцай 12 студзеня ўрадавыя войскі ўзялі пад поўны кантроль стратэгічнае сяло Тартыя, размешчанае на ўсход ад апірышча баевікоў Сальма. У той жа дзень вайскоўцы Сірыі цалкам вызвалілі гэты горад.

На наступны дзень вайскоўцы пашырылі свой кантроль, вызваліўшы вёскі Мроўнія і Мардж Кхаўха. Да 15 студзеня яны ўзялі пад свой кантроль яшчэ шэсць вёсак, абарона баевікоў развалілася.

16 студзеня ўрадавыя войскі вызвалілі некалькі пагоркаў з выглядам на Аль-Сараф, а таксама яшчэ шэсць вёсак.

На наступны дзень армія Сірыі вызваліла дзве горныя вяршыні паблізу стратэгічнага горада Рабія і шэсць вёсак.

20 студзеня ўрадавыя поспехі працягваліся з захопам яшчэ дзвюх вёсак.

21 студзеня пачалося новае наступленне арміі, і да 24 студзеня вайскоўцы вызвалілі яшчэ 20 вёсак у наваколлі Рабіі. Сам горад быў вызвалены ў той жа дзень.

У цэлым, паміж 12 і 25 студзеня, расійская і сірыйская авіяцыі правялі больш 522 рэйдаў, у той час як урадавыя наземныя сілы вырабілі запуск больш за 3000 рэактыўных снарадаў і ракет, якія прывялі да вызвалення яшчэ 36 гарадоў і вёсак.

Вызваленне Кінсібы[правіць | правіць зыходнік]

Паміж 27 і 31 студзеня ўрадавыя войскі вызвалілі сем вёсак, пагорак Рувейсат Аль-Німру і горы Джабаль аль-Мулка.

1 лютага баевікі захапілі сяло Навара, недалёка ад турэцкай мяжы. У той жа час, на ўсход ад Гара-Туркман (Туркменскія горы), урадавыя сілы працягвалі прасоўвацца на поўнач у бок апірышча паўстанцаў Кінсібы.

3 лютага расійскі ваенны саветнік быў забіты ў выніку мінамётнага абстрэлу баевікамі Сальмы.

Паміж 6 і 7 лютага ўрадавыя войскі ўзялі сяло Аліі і пагорак каля вёскі. 8 лютага САА вызваліла чатыры вёскі, у тым ліку дзве ў раёне Кінсібы.

9 лютага саудаўскі палявы камандзір баевікоў ан-Нусры, камандуючы фронтам курдскіх гор, Абдэль-Азіз аль-Дзібайхі (псеўданім «Абу Хамза») быў забіты байцамі Рэспубліканскай гвардыі 103-й брыгады. 16 байцоў ан-Нусры былі забіты ў выніку авіяўдараў расійскіх ПКС.

14 лютага армія вызваліла тры вёскі, а на наступны дзень яшчэ сем вёсак, якія знаходзяцца блізу Кінсібы. З вызваленнем дзвюх вёсак на 16 лютага, вайскоўцы Сірыі дасягнулі горада і пачалі штурм. Вызваленне населенага пункта пачалося 17 лютага. Ужо на наступную раніцу баі скончыліся перамогай урада.

Заключныя аперацыі[правіць | правіць зыходнік]

Паміж 20 й 23 лютага Узброеныя сілы Сірыі працягнулі свой поспех, вызваліўшы восем вёсак і пагорак на поўнач ад Кінсібы. 26 лютага ўрадавыя войскі ўзялі пад свой кантроль Айн Аль-Байда. На наступны дзень вызвалілі сяло Сараф і пагорак Таль Наварат.

Зноскі

  1. а б Leith Fadel. Syrian Army captures Beit Fares village in northern Latakia(недаступная спасылка). Al-Masdar News (30 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2016. Праверана 3 January 2016.
  2. Russian military officer 'killed by Islamic State shelling in Syria'. Mail Online (3 лютага 2016). Праверана 15 February 2016.